Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Гурт “Без білета” выпусціў кліп на новую песню

Гурт “Без білета” выклікае лета

Вядомы беларускі гурт, які перамог у намінацыі “Лепшы кліп года” на Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра” ў 2016 годзе, выпусціў кліп на новую песню.

Летась вясёлыя беларускія музыкі на чале з лідэрам гурта Віталем Артыстам шмат вандравалі. Пабывалі, у прыватнасці, у беларусаў Іркуцка — там іх гасцінна сустракаў Алег Рудакоў, а таксама на востраве Пасхі  ды ў іншых экзатычных месцах свету. Зняты ў тых паездках кліп на песню “Адрас — планета Зямля”, рэжысёра Міхаіла Бычанка, высока ацэнены.

А нядаўна гэтая ж творчая каманда выпусціла кліп “Мы выклікаем лета!”. Што ж, у пару, калі беларусы па свеце пачынаюць спраўляць абрад Гуканне Вясны, варта падумаць і пра лета. Бо летні адпачынкі ва ўсіх ужо не за гарамі. Новая песня — пра тое, як выкарыстоўваць песні ды танцы для захавання розуму й радасці жыцця. Надзвычай аптымістычная, зроблена ў духу лацінаамерыканскага рэгетона, паспела стаць хітом на жывых выступах гурта. Гляньце ў інтэрнэце — можа спадабаецца.

Голас Радзімы № 11 (3515), чацвер, 16 сакавіка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter