Гумар займее свой музей

У беларускай вёсцы Аўцюкi плануецца заснаваць Музей гумару. У гэтым годзе ўжо закладзены першы камень для музея на ўчастку дарогi Гомель — Мазыр. Аб гэтым паведамiў арганiзатар Усебеларускага фестывалю народнага гумару “Аўцюкi” пiсьменнiк Уладзiмiр Лiпскi.

Раз у два гады пачынаючы з 1995 года ў Аўцюках праходзiць Усебеларускi фестываль народнага гумару, у якiм прымаюць удзел калектывы народных тэатраў i лепшыя гумарысты з усiх рэгiёнаў Беларусi. Аўцюкi ў Беларусi, як Габрава ў Балгарыi, сталi цэнтрам народнага гумару. “Са з’яўленнем музея Аўцюкi могуць увайсцi ў “залатое” турыстычнае кальцо i стаць своеасаблiвай вiзiтнай карткай Беларусi. Чысты, мудры гумар нашых аўцюкоўцаў павiнен гучаць на ўвесь свет”, — лiчыць пiсьменнiк. Паводле слоў Уладзiмiра Лiпскага, ёсць задума стварыць грамадскае аб’яднанне “Аўцюкоўскi гумар”, а таксама адкрыць “Аўцюкоўскую карчму”, дзе маглi б збiрацца аматары беларускага гумару. Акрамя таго, да наступнага фестывалю выйдзе фотаальбом, у якi ўвойдуць лепшыя здымкi больш як дваццацi фотакарэспандэнтаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter