В МАРТ в первом полугодии поступило 199 обращений о нарушении антимонопольного законодательства

Гуляць трэба па правілах

Заклікаць да адказу. З такім пасылам нашы прадпрыемствы і арганізацыі ўсё часцей звяртаюцца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Маўляў, калегі ці канкурэнты не «чыстыя» — парушаюць профільнае заканадаўства. Прычым паток зваротаў толькі ў першым паўгоддзі ўдвая перавысіў колькасць скаргаў за ўвесь мінулы год. Мяркуйце самі: 199 па факце студзеня—чэрвеня супраць 105 у 2017-м.

фота Medium.com

За гэты час камісія па ўстанаўленні факту наяўнасці або адсутнасці парушэння разгледзела 62 матэрыялы. Дарэчы, камісія засядае па меры неабходнасці, у апошні час — практычна кожны тыдзень. За адно пасяджэнне, як правіла, прымаюцца рашэнні па чатырох-шасці справах. У 38 выпадках нараканні заяўнікаў не пацвердзіліся. Затое па 12 фактах спецыялісты пагадзіліся з тымi, хто звярнуўся. Два выпадкі датычацца злоўжывання дамінуючым становішчам. Адзін — антыканкурэнтнага пагаднення. Яшчэ чатыры — нядобрасумленнай канкурэнцыi. Больш за ўсё — пяць спраў ляжыць у частцы антыканкурэнтных актаў i дзеянняў або бяздзеяння, пагаднення, узгодненых дзеянняў дзяржорганаў. Па выніках праведзеных антыманапольных расследаванняў складзены 31 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях, выдадзена 14 прадпісанняў, а сума штрафаў склала 52,7 тысячы рублёў.

Дарэчы, з сённяшняга дня ўступае ў сілу абноўлены Закон «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі». Спецыялісты папярэджваюць: ён больш сучасны і больш жорсткі ў параўнанні з мінулым. Напрыклад, за выкарыстанне дамінуючага становішча і цэнавыя змовы пагражае штраф да 10 працэнтаў гадавой выручкі.

druk@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter