Гуляць дык гуляць!

Свята «Браслаўскія зарніцы-2013» збярэ каля тысячы чалавек

Каля тысячы чалавек збярэ свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы-2013»

Удзельнікі трохдзённай імпрэзы — харавыя калектывы, асобныя выканаўцы, народныя майстры, члены клубаў гістарычнай рэканструкцыі, а таксама шматлікія госці свята, якія прыбылі ў Браслаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Арменіі і Венесуэлы.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Браслаўскім райвыканкаме, першы дзень форуму — 31 мая — адкрыецца ў раённым Доме культуры святам дзіцячай творчасці да Дня абароны дзяцей «Вясёлы спеў — кудмень старонкі роднай» і дзіцячай дыскатэкай «Калі шчасце ёсць на свеце, то яно завецца дзеці». Першага чэрвеня ў будынку райвыканкама адбудзецца прэс-канферэнцыя з кіраўнікамі дэлегацый, членамі аргкамітэта, на якой будуць пазначаны асноўныя акцэнты мерапрыемства. Затым на плошчы каля касцёла Святой Панны Марыі удзельнікаў і гасцей «Браслаўскіх зарніц» аб’яднае цырымонія адкрыцця свята. Калейдаскоп падзей працягне абласны агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў «Браслаўскія харавыя асамблеі» і канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча. Мерапрыемствы адбудуцца і на іншых пляцоўках горада. Так, у Музеі традыцыйнай культуры адкрыецца вернісаж «Нас з’яднала Браслаўская зямля». А ўвечары на Замкавай гары ў рамантычнасць мінулых стагоддзяў усіх тых, хто сабраўся, перанясе прадстаўленне «Меч Брачыслава» з удзелам рыцарскіх клубаў, завяршэннем якога стане маляўнічы феерверк. Яркімі акцэнтамі апошняга дня свята 2 чэрвеня стануць тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей ад гарадской плошчы да лесапарку «Леснічоўка», гала-канцэрт, конкурс падворкаў «Браслаўскi фальварак» і народнае гулянне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter