Гулялі хлопчыкі з ртуццю

На прыватным падворку Лоева двое падлеткаў знайшлі паўлітровы слоік з ядавітым металам
На прыватным падворку Лоева двое падлеткаў знайшлі паўлітровы слоік з ядавітым металам. У доме раней жыў дзед падлетка, магчыма, небяспечны скарб яму і належаў.

У час гульні частка ртуці вылілася на зямлю. Астатняй колькасцю 10-гадовы «гаспадар» па-сяброўску падзяліўся з 12-гадовым таварышам. У выніку выратавальнікам, якім аб здарэнні паведаміла па тэлефоне маці аднаго з хлопчыкаў, давялося праводзіць дэмеркурызацыю і на вуліцы Меліяратараў, і на суседняй вуліцы Савецкай, дзе прыйшлося зняць і ўтылізаваць атручаны слой глебы. Жанчына і два хлапчукі шпіталізаваны ў аддзяленне хуткай меддапамогі з папярэднім дыягназам атручэнне парай ртуці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter