Кластар лабараторый Cisco адкрыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі

Гульня з перспектывай

Кластар лабараторый Cisco адкрыўся на днях у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі
Кластар лабараторый Cisco адкрыўся на днях у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Падзею рэктар БДУІР Міхаіл Батура назваў значнай, але ўжо прывычнай: «Такія мерапрыемствы мы праводзім пад знакам сумеснага клопату аб падрыхтоўцы практыка-арыентаваных спецыялістаў. Таму да нас паварочваюцца тварам кампаніі, якія думаюць гэтак жа, як і мы, дапамагаюць ствараць адпаведную вучэбна-лабараторную базу і ўсё забеспячэнне і на этапе навучання ў ВНУ рыхтуюць для сябе спецыялістаў».

Гульня з перспектывай


Разам з тым новыя лабараторыі будуць даступныя для ўсіх студэнтаў БДУІР. І гэта добра, таму што тэхналогіі Cisco, па словах Міхаіла Батуры, сёння патрэбныя ўсім спецыялістам, якія працуюць у сферы IT-тэхналогій. Хлопцы і дзяўчаты будуць вучыцца праектаванню, будаўніцтву і эксплуатацыі лакальных і глабальных сетак. Перавага навучання — гэта яго скіраванасць на атрыманне практычных навыкаў у працэсе выканання лабараторных заданняў на рэальным абсталяванні. Дарэчы, сёння праграма дзейнічае ў 165 дзяржавах, уключаючы Беларусь і іншыя краіны СНД. 

Студэнты будуць асвойваць матэрыял з дапамогай праграмных мадэляў, гульняў і сацыяльных сетак, змогуць адсочваць прагрэс навучання праз анлайн-ацэнкі. Пасля заканчэння курсаў яны атрымаюць прафесійныя сертыфікаты Cisco, якія прызнаюцца ва ўсім свеце. Гэта значна павысіць канкурэнта-здольнасць студэнтаў ВНУ на рынку працы ў будучыні.


veraart14@mail.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter