Сярод самых папулярных мужскіх захапленняў - альпінізм, стральба і мадэліраванне

Гульня ў машынкі

Мужчынскія захапленні зводзяцца звычайна да рыбалкі і рамонту аўтамабіля. І дарэмна

Прапануем пазнаёміцца з самымі папулярнымі хобі для прадстаўнікоў моцнага полу.

Альпінізм. Дзе, як не ў гарах з прыгодамі, марозам і суровымі ўмовамі, можна адчуць сябе сапраўдным мужчынам? Але неабавязкова ўскакваць з дывана і бегчы адразу заваёўваць Эверэст. Можна пачаць з гарадскога скаладрома або школы альпініста.

Стральба. Нашы продкі без гэтага навыку проста не змаглі б выжыць. І сёння сярод мужчын сустракаюцца ахвотныя выйсці на сапраўднае паляванне. Але звычайна гэта захапленне абмяжоўваецца цірам, пейнтболам, страйкболам ці лазертагам, якія таксама дазваляюць нядрэнна развеяцца і цікава правесці час.


Стварэнне мадэляў. Маленькія копіі аўтамабіляў, танкаў, самалётаў і караблёў можна не толькі калекцыяніраваць, але і збіраць самім. Гэта развівае канцэнтрацыю, увагу, а калі ў вас падрастае сын, то яшчэ і дазваляе ўмацаваць сямейныя сувязі.

Калекцыяніраванне. Гэта хобі не патрабуе ніякіх спецыяльных навыкаў. Неабходна толькі рэальная зацікаўленасць у нейкай тэме або прадмеце. І, вядома, наяўнасць грошай. Бо цікавыя экзэмпляры рэдка трапляюць у рукі зусім бясплатна. Мужчыны звычайна збіраюць мадэлі машын, манеты, нажы і іншую зброю.


Рэстаўрацыя аўтамабіляў. Гэта досыць дарагое захапленне. Мала таго, што ў круглую суму абыдзецца само набыццё рэтрамашыны, дык яшчэ трэба будзе нямала патраціцца на яе рэстаўрацыю. Але гэта, бясспрэчна, выгадная інвестыцыя — з кожным годам старыя аўтамабілі толькі даражэюць.

Гульня ў карты. Не трэба думаць, што мужчыны захапляюцца картамі толькі дзеля буйнога выйгрышу. Покер, прэферанс, брыдж і іншыя картачныя гульні цэняць за азарт, важнасць стратэгічнага мыслення і магчымасць проста прыемна правесці час з сябрамі.

Спорт. Бег, фехтаванне, баскетбол, футбол, плаванне, заняткі ў трэнажорнай зале — выбраць ёсць з чаго. Усё больш і больш мужчын замест тэлевізара і камп’ютара аддаюць перавагу актыўным заняткам. Спорт не толькі развівае вынослівасць, сілу і іншыя мужчынскія якасці, але і проста дазваляе заставацца ў добрай форме.


Міла Кавалёва

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter