Завтра стартует серия городских концертов классической музыки под открытым небом

Гульня ў класіку

На працягу апошніх чатырох гадоў кожная летняя субота была святам класічнай музыкі для мінчан і гасцей сталіцы. Сёлета папулярны фестываль «Класіка каля Ратушы з velcom | A1» выхо­дзіць за межы Мінска. Канцэрты прой­дуць у пяці гарадах краіны. Ужо заўтра Віцебск прыме Art Music Orchestrа. У Дзень Незалежнасці 3 ліпеня канцэрты адбудуцца ў Гродне і Гомелі, 28 ліпеня музыканты выступяць у Брэсце. У Мінску запланавана шэсць вечароў, першы пройдзе 20 ліпеня.

Фота БЕЛТА

— На сцэну фестывалю выйдуць знакамітыя беларускія калектывы, многія з якіх, як, напрыклад, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны камерны аркестр, Прэзідэнцкі аркестр, музычная капэла «Санорус», ансамбль «Мінск-Класік», ужо добра знаёмыя яго гледачам, — расказвае дырэктар «Мінскканцэрту» Андрэй Мікуцэвіч. — Новымі ўдзельнікамі фестывалю стануць калектыў Art Music Orchestra, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, Эстонскі духавы аркестр «Саксон» і іншыя.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter