Знакамітыя Yesterday і “Купалінку” выканаюць на гомельскай сцэне адначасова 150 гітарыстаў

Гук у трыста рук

Такі падарунак зробяць беларускім меламанам удзельнікі XII Міжнароднага конкурсу “Рэнесанс гітары”, які распачаўся сёння ў горадзе над Сожам. Гітарны форум сабраў аматараў гэтага віду мастацтва з розных куткоў Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі і Ізраіля.

У першы дзень конкурсу музыканты знаёмяцца між сабой і прымаюць удзел у майстар-класах вядомых гітарыстаў і педагогаў. Заўтра днём іх чакае конкурсная праграма, а вечарам — незвычайны праект. Многія гітарысты прыязджаюць толькі для ўдзелу ў ім. На сцэне Гарадскога цэнтра культуры выступіць зводны аркестр гітарыстаў, у складзе якога будзе не менш за 150 музыкантаў. Па традыцыі, якая склалася некалькі гадоў таму і цесна замацавалася за конкурсам, рэкордная колькасць гітарыстаў выканае некалькі сусветных хітоў. Сёлета сярод іх будуць мелодыі Yesterday і Lady Madonna, напісаныя Полам Макартні і Джонам Ленанам, знакаміты Romance de Amor і беларуская “Купалінка”. Завершыцца конкурс 9 красавіка гала-канцэртам.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter