Еще три произведения Стивена Кинга будут экранизированы

Грошы не галоўнае

Амерыканскі аўтар жахаў і фантастычных раманаў Сцівен Кінг прадаў правы на экранізацыю трох новых навел з новага зборніка ўсяго за тры долары, паведамляе deadline.com. Іх набыла кампанія Netflix. Відаць, грошы для 72-гадовага аўтара не галоўнае. Да таго ж, варта адзначыць, ён ужо сабраў багацце. Па ўсім свеце прададзена больш за 350 мільёнаў экзэмпляраў яго кніг, па якіх былі зняты мастацкія фільмы, тэлевізійныя пастаноўкі, а таксама намаляваны коміксы. Якія творы Кінга з'явяцца на экранах у бліжэйшы час?


Вядома, што праектам на аснове навелы Mr. Harrigan's phone («Тэлефон містара Харыгана») аб сяброўстве хлопчыка з памерлым суседам зоймуцца прадзюсар Раян Мэрфі («Амерыканская гісторыя жахаў», «Хор») і рэжысёр Джон Лі Хэнкок («Нябачны бок»). Правы на экранізацыю аповеду Rat («Пацук») пра пісьменніка, які заключыў пагадненне з пацуком, набыў Бэн Стылер. Ён будзе рэжысіраваць праект, а таксама выканае ў ім галоўную ролю. Навелай The life of Chuck («Жыццё Чака») пра маладога чалавека з пухлінай мозгу зоймецца Дарэн Аранофскі («Чорны лебедзь», «Рэквіем па мары»). Ёсць яшчэ адзін твор з новага зборніка Кінга — Let it bleed («Няхай сцякае крывёй») пра празорлівую дзяўчыну, якая бярэцца за расследаванне выбуху ў школе. Правы на яго плануе набыць тэлесетка HBO.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter