Каля дзвюх тысяч мінчан атрымалі павышаныя рахункі ад «Мінскводаканала» з-за непавераных своечасова прыбораў уліку

Грошы льюцца, як вада

Вы мінчанін і лічыльнікі вады ў вашай кватэры не правяраліся больш за 6 гадоў? Будзьце гатовыя заплаціць за ваду па нормах і тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

У Мінску дзяржаўная паверка прыбораў уліку прадугледжана раз у шэсць гадоў.

Нагадаем. У Мінску дзяржаўная паверка прыбораў уліку прадугледжана раз у шэсць гадоў. Мэта — праверыць адпаведнасць метралагічных характарыстык вымяральнага прыбора пашпартным значэнням. Калі міжпаверачны інтэрвал не выконваецца, то ў сілу ўступаюць нормы аб безуліковым спажыванні камунальных паслуг. Гэта значыць, што за ваду спажывец заплаціць па нормах і тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. А гэта 8 кубічных метраў вады на кожнага зарэгістраванага ў кватэры. Сям'я з трох чалавек заплаціць за 24 кубаметры вады. І так да таго часу, пакуль жылец не заменіць лічыльнік на павераны. Дарэчы, спецыялісты «Мінскводаканала» зробяць гэта бясплатна.

І ўсё ж некаторыя спажыўцы ставяцца да паверкі легкадумна. Інакш як растлумачыць, што каля дзвюх тысяч мінчан за ваду, выдаткаваную ў чэрвені, заплацяць па поўным тарыфе? Лічбы прыводзіць начальнік цэнтра па разліках са спажыўцамі «Вадазбыт» УП «Мінскводаканал» Васіль Ананіч. Хоць спецыялісты нагадваюць аб неабходнасці на працягу 30 дзён падаць заяўку на замену прыбораў уліку, узгадніць час прыходу майстроў. Толькі вясной амаль 5 тысячам абанентаў высланы папяровыя паведамленні. Калі чалавек не рэагуе на званкі і пісьмовыя папярэджанні, у ход ідзе «цяжкая артылерыя» — пераразлік па нормах аб безуліковым спажыванні паслуг.

У «Мінскводаканале» нагадваюць: за спраў-насць, працаздольнасць і своечасовыя дзяржпаверкі адказвае спажывец. Каб не трапіць у такую сітуацыю, удакладняйце дату папярэдняй паверкі. Яе знойдзеце ў пашпарце індывідуальнага прыбора, у дагаворы на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, у папярэднім акце замены прыбора ўліку. На пломбе прыбора паказваюцца квартал і год. Падаць заяўку на правядзенне паверкі, рамонту і замены прыбораў уліку можна ў Кантакт-цэнтры рамонтна-механічнага цэха УП «Мінскводаканал».

misnik@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter