«Гродна – сапраўдны музей пад адкрытым небам»

БУЙНЫ кангрэс, які распачнецца ў пятніцу, 12 кастрычніка, павінен стаць важнейшай культурнай падзеяй гэтага года ў Беларусі. Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі выказаў намеснік міністра культуры Тадэуш СТРУЖЭЦКІ. За ўсю гісторыю краіны форумы такого кшталту не праводзіліся. Таму арганізатары — Міністэрства культуры і Гродзенскі аблвыканкам — ускладаюць на музейны фэст асоаблівую падзяку.

На працягу трох дзён абласны цэнтр будзе прымаць Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

БУЙНЫ кангрэс, які распачнецца ў пятніцу, 12 кастрычніка, павінен стаць важнейшай культурнай падзеяй гэтага года ў Беларусі. Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі выказаў намеснік міністра культуры Тадэуш СТРУЖЭЦКІ. За ўсю гісторыю краіны форумы такого кшталту не праводзіліся. Таму арганізатары — Міністэрства культуры і Гродзенскі аблвыканкам — ускладаюць на музейны фэст асоаблівую падзяку.

— Мы павінны адлюстраваць вопыт, назапашаны нашымі музеямі, і тэндэнцыі, таму што музей — гэта базавы сацыяльны інстытут у гісторыі і сучаснасці грамадства, — сказаў Тадэуш Стружэцкі. — І сёння музей павінен быць асабліва прыцягальным, а значыць, інтэрактыўным для наведвальнікаў. Дарэчы, у сістэме культуры музеі — самыя запатрабаваныя ўстановы культуры. У 2011 годзе лік экскурсантаў пераваліў за 5 мільёнаў чалавек. І гэта толькі тыя, хто наведаў дзяржаўныя музеі. А ў Беларусі ёсць музеі недзяржаўнай формы ўласнасці, грамадскія і школьныя…

Форум у Гродна прыме каля 700 чалавек. Гэта спецыялісты музейнай сферы не толькі з амаль усіх устаноў такога кшталту ўБеларусі, але і з 17 краін свету. Прадстаўнічая аўдыторыя экспертаў з вядучых музеяў Польшчы, Славакіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Ізраіля, Аўстрыі, Германіі разам з калегамі з дзяржаў постсавецкай прасторы збяруцца, каб абмеркаваць праблемы ў сваёй галіне дзейнасці. Беларусы ў спецыяльнай праграме прадэманструюць яшчэ свае дасягненні ў музейнай справе. Для гасцей запланавана таксама насычаная культурная праграма па Гродна.

— Мы лічым, гэта невыпадкова, што форум праводзіцца менавіта ў Гродна, — працягвае Тадэуш Стружэцкі. — Згадзіцеся, сам горад — сапраўдны музей пад адкрытым небам з адмысловай архітэктурай і грунтоўным сэнсавым напаўненнем. Думаю, што па выніках форуму будзе прынята нейкае рашэнне ў дачыненні прыдання статуса «горад-музей» для Гродна. А пакуль у рамках кангрэса мы вызначым лепшыя музейныя праекты Беларусі. Мы абвясцілі конкурс «Музеі Беларусі — трэцяму тысячагоддзю». У кожнай з яго 17 намінацый будзе вызначаны пераможца з ліку 160 работ-удзельніц. Плюс Гран-пры форуму.

На форуме прадставяць свае экспазіцыі нават самыя маленькія музеі Беларусі!.

Як паведаміла карэспандэнту «БН» намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, форум прапішацца ў цэнтральным спартыўным комплексе «Нёман» у Гродна. Менавіта там знайшліся патрэбныя экспазіцыйныя плошчы, каб можна было ўбачыць амаль кожны музей Беларусі — у мініяцюры.

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter