На працягу трох дзён больш за 100 юных атлетаў з Беларусі і Украіны будуць спаборнічаць у Магiлёве ў грацыёзнасці і артыстызме.
У Палацы гімнастыкі з 4-га па 6 сака-віка пройдзе адкрыты Рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндэр-сюрпрыз-2013». У праграме — выступленні мужчынскіх, жаночых і змешаных пар, парна-групавыя практыкаванні. Узрост спартсменаў — ад 6 да 17 гадоў.
Турнір пройдзе ў Магілёве ў восьмы раз. У 2006 годзе яго заснавалі упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама сумесна з ДЮСШАР «Багіма», каб адрадзіць у рэспубліцы цікавасць да спартыўнай акрабатыкi.
Па выніках спаборніцтваў пераможцы і прызёры ў сваіх узроставых групах і намінацыях будуць узнагароджаны медалямі і граматамі. Усе ўдзельнiкi атрымаюць памятныя сувеніры і каштоўныя падарункі ад спонсараў.