Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Нарвскім каледжам Тартускага ўніверсітэта Эстоніі

Госці з Мінска ў Нарве

Для наладжвання партнёрскіх сувязяў з каледжам у Нарву прыбыла дэлегацыя з БДПУ імя Максіма Танка на чале з рэктарам, прафесарам, доктарам педагагічных навук Аляксандрам Жуком. І яшчэ ў дзень прыбыцця, 12 лістапада, стала магчымай сустрэча педагогаў з нарвскімі “Сябрамі”. Мы віталі гасцей хлебам-соллю ў Доме народаў, зладзілі для іх канцэрт. Госці змаглі пераканацца: мы шануем беларускую культуру, пашыраем яе ў Эстоніі. Мора пачуццяў ды ўспамінаў спарадзіла сустрэча ў Таццяны Макаранкі, адной з нашых актывістак: яна ў 1988-м закончыла якраз гэту вядомую педагагічную ВНУ Беларусі. Мы разам гарталі выпускны альбом Таццяны, абмяняліся памятнымі сувенірамі-падарункамі. Больш за тры гадзіны зносінаў праляцелі непрыкметна, і агульных планаў на перспектыву — шмат.

Дамова аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным педуніверсітэтам імя Максіма Танка і Нарвскім каледжам Тартускага ўніверсітэта была падпісана 14 лістапада. Будзем сябраваць!

Віктар Байкачоў, намеснік старшыні нарвскага беларускага таварыства “Сябры”

Голас Радзімы № 44 (3548), чацвер, 23 лістапада, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter