«Берестье» — уникальный музей, аналогов в Европе нет

Горад з-пад зямлі

З  1969 па 1981 год на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, дзе зараджаўся горад Брэст, праводзіліся раскопкі. Навукоўцы пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенкі выявілі драўляныя пабудовы XI—XIII стагоддзяў. Адна з іх захавалася на 12 вянкоў, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю для раскопак старажытных гарадоў. Было вырашана на месцы дзядзінца адкрыць археалагічны музей «Бярэсце» — арыгінальны музейны павільён з бетону, шкла і алюмінію плошчай 2400 кв. м. Ён з’яўляецца адзіным у Еўропе музеем сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада.

Фота БЕЛТА

На тэрыторыі музея на 4-метровай глыбіні археолагі раскапалі вуліцы, выбрукаваныя дрэвам, рэшткі пабудоў рознага прызначэння. У экспазіцыі прадстаўлена 28 жылых і гаспадарчых будынкаў з барвення. Усяго ў музеі захоўваецца больш за 40 тысяч экспанатаў. Штогод яго наведваюць каля 60 тысяч чалавек.

У 2017-м па распараджэнні Прэзідэнта аб падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя Брэста пачата рэканструкцыя музея. Хутка аб’ект зноў адкрые свае дзверы для наведвальнікаў. Госці ўбачаць не толькі адноўлены будынак, але і новае мастацкае напаўненне. Будзе ўстаноў-лена сучаснае абсталяванне, з’явяцца інтэрактыўныя пляцоўкі, аб’ёмныя інсталяцыі, плануецца прымяніць элементы аўдыявізуалізацыі, QR-коды. Новаўвядзеннем стане абсталяванне залы, прысвечанай Берасцейскаму замку і гораду пасля XIII стагоддзя, каб наведвальнікі разумелі, што было пасля старажытнага Бярэсця. З’явіцца магчымасць для прагляду тэматычных дакументальных фільмаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter