Дзе пройдзе “Еўрабачанне-2019”, стане вядома да пачатку восені

Гонка гарадоў

фота pbs.twimg.com
Пра тое, што папулярны міжнародны музычны конкурс адбудзецца ў наступным годзе ў Ізраілі, стала вядома пасля трыумфу 25-гадовай Неты Барзілай у Лісабоне. На наступны ж дзень пасля фіналу конкурсу ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў, што “Еўрабачанне-2019” пройдзе ў Іерусаліме. Аднак аргкамітэт конкурсу папярэдзіў фанатаў, каб тыя не спяшаліся набываць білеты, пакуль дакладна не стануць вядомы месца і час правядзення песеннага спаборніцтва.

Звычайна “Еўрабачанне” праходзіць у сталіцы краіны, якая прымае конкурс. Пры гэтым аргкамітэт конкурсу не накладвае на краіну абавязацельства праводзіць спаборніцтва менавіта ў сталіцы. Да прыкладу, у 2013-м шведы арганізавалі яго ў горадзе Мальме. Карацей кажучы, права выбару — за гаспадаром музычнага свята. Аднак выпадак з Іерусалімам асаблівы. Статус усходняй часткі старажытнага горада застаецца адной з галоўных цяжкасцей у палесціна-ізраільскім канфлікце. І арганізатары конкурсу пабойваюцца, што правядзенне “Еўрабачання” ў Іерусаліме можа выклікаць яго абвастрэнне.

У выніку вырашана правесці тэндар паміж чатырма буйнымі гарадамі Ізраіля. Іерусалім з гонкі не выбыў. Аднак эксперты з розных краін робяць стаўку на Тэль-Авіў. Менавіта там знаходзіцца пляцоўка, якая адпавядае ўсім стандартам “Еўрабачання”. На правядзенне конкурсу прэтэндуюць таксама Хайфа і Эйлат. Горад-арганізатар павінен быць названы разам з афіцыйнымі датамі двух паўфіналаў і вялікага фіналу да пачатку верасня.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter