Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Сямігадовы Ягор Грынько нарадзіўся ў горадзе над Сожам, а чэмпіёнам па шахматах у сваёй узроставай катэгорыі стаў у ЗША

Гомельскія таленты

Беларускія СМІ пішуць пра Ягора Грынько: сямігадовы хлопчык з Гомеля стаў пераможцам Нацыянальнага юнацкага шахматнага чэмпіянату ЗША ў сваёй узроставай катэгорыі. Як ён аказаўся за акіянам? “У амерыканскі горад Фостэр Сіці гомельскі школьнік з сям’ёй паехаў усяго паўгода таму, — паведамляе інтэрнэт-партал tut.by. — Бацькі Ягора — айцішнікі, працуюць там па кантракце. Гульні ў шахматы пару гадоў таму хлопчыка навучыла мама Таццяна, а затым ён пачаў займацца ў Гомельскай СДЮШАР-3 з трэнерам Марынай Церашковай. Менавіта дзякуючы ёй, на думку бацькоў Ягора, ён і змог дабіцца высокіх вынікаў”. На шляху да чэмпіёнскага тытулу ў ЗША Ягор перамог і ў чатырох іншых мясцовых турнірах.

Родам з Гомеля (25.09.1994) і найлепшы спартыўны праграміст свету Генадзь Караткевіч. Родавыя карані сусветна вядомай тэнісісткі Марыі Шарапавай таксама з Гомеля. Хоць пабачыла яна свет (19.04.1987) у Цюменьскай вобласці Расіі (горад Нягань), але бацькі яе з горада над Сожам. Пакінулі Бацькаўшчыну за некалькі месяцаў да таго, як нарадзілася дачка: бо Гомель параўнальна недалёка да Чарнобыля, дзе ў красавіку 1986-га адбылася катастрофа на АЭС.

Голас Радзімы № 13 (3565), чацвер, 5 красавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter