Голубовский: в основе развития страны должны быть лучшие традиции, стабильность и достигнутые результаты

Об этом ректор Республиканского института профессионального образования, кандидат педагогических наук, доцент рассказал изданию «Звязда»:

Валерий Голубовский назвал сегодняшнюю Беларусь независимой, суверенной страной, где созданы все условия для развития человека как личности, профессионала и гражданина, который владеет правами и ответственностью за будущее своей страны.

  Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, якая праводзіцца ў сістэме прафесійнай адукацыі, у суверэннай Беларусі не толькі захаваны лепшыя дасягненні, але і штогод умацоўваецца патэнцыял прафесійных ліцэяў і каледжаў, адкрываюцца новыя высокатэхналагічныя спецыяльнасці, майстэрні і лабараторыі папаўняюцца самым сучасным абсталяваннем сусветнага ўзроўню. Для навучэнцаў і педагагічных работнікаў створаны ўмовы і магчымасці для асобаснага і прафесійнага развіцця, патлумачыў дацэнт.

Ён падкрэсліў, што на міжнародных чэмпіянатах прафесійнага майстэрства па стандартах World Skills нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь за пяць гадоў удзелу паднялася з 37-га на 15-е месца сярод больш чым 80 краін-удзельніц, а ўчорашнія навучэнцы-канкурсанты сусветных чэмпіянатаў сёння прыходзяць працаваць ва ўстановы прафесійнай адукацыі ў якасці маладых спецыялістаў. Гэта толькі асобныя прыклады дасягненняў у сістэме прафесійнай адукацыі.

  — На жаль, у перыяд выбарчых кампаній усё большы паток інфармацыі ў інтэрнэт-рэсурсах накіраваны на крытыку, што робіцца ў краіне «не так», пры гэтым не гаворыцца пра тыя дасягненні, якія краіна здабыла ў перыяд станаўлення і развіцця незалежнай Беларусі ў такі кароткі па гістарычных мерках тэрмін. У аснове развіцця моцнай і квітнеючай Беларусі павінны быць лепшыя традыцыі, стабільнасць і дасягнутыя вынікі, якія дазваляюць будаваць будучыню з адукаванымі маладымі людзьмі, прафесіяналамі і патрыётамі сваёй краіны, дадаў рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter