История лютеранской кирхи в Гродно насчитывает более двухсот лет

Голас мінулага

Будаўніцтва лютэранскай кірхі ў Гродне непарыўна звязана са з’яўленнем тут евангелічна- лютэранскай абшчыны ў другой палове XVIII стагоддзя. У горадзе ў той час дзейнічала нямала мануфактур, куды мясцовыя ўлады запрашалі нямецкіх спецыялістаў — яны і ўтварылі абшчыну. У 1793 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў гродзен­скім лютэранам трохпавярховы будынак, дзе да гэтага размяшчалася карчма. У 1870-х гадах на яго месцы ўзвялі кірху — помнік псеўдагатычнай архітэктуры. У 1912-м царкву значна перабудавалі, а праз сто гадоў, у 2013-м, рэканструявалі. Сёння гэта аднанефны з адной вежай будынак з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Помнік уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і з’яўляецца адным з самых вядомых турыстычных аб’ектаў у Гродне.



Сэрца кірхі — гадзіннік 1913 года. Механізм маўчаў з часоў Вялікай Айчыннай вайны — амаль 80 гадоў. Нядаўна гадзіннік зноў здабыў «голас». Яго аднавіў магілёўскі майстар Генадзь Галоўчык. Работа заняла два гады. Адзін год майстар аднаўляў цыферблат. Яго дэталі не толькі моцна саржавелі, але і былі істотна пашкоджа­ны кулямі падчас вайны. Як расказаў майстар БЕЛТА, прыйшлося крок за крокам нанова ствараць чатыры цыферблаты дыяметрам метр, чатыры камплекты стрэлак да іх, а таксама прывадныя рэдуктары і механізмы, якія круцяць гэтыя стрэлкі. Яшчэ год пайшоў на рамонт унутранага механізму. Ён важыць прыкладна 200 кг і складаец­ца са стальных, бронзавых і чыгунных дэталяў. Як запэўнівае Галоўчык, пасля рэстаўрацыі га­дзіннік будзе працаваць як мінімум сто гадоў.


На дадзены момант механізм экспануецца ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Цікава, што для таго, каб пазнаёміцца з ім, не абавязкова заходзіць у будынак. Экспанат размешчаны ў аконным пралёце першага паверха музея, і яго можна ўбачыць з тратуара. Хутка га­дзін­нікавы механізм вернецца ў Гродна. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter