Григорий Лепс записал альбом песен Владимира Высоцкого

Голас і гітара

Пра выхад першай пласцінкі з цыкла «Гонар маю!» музыкант паведаміў у сваім Іnstagram:


— Гэта тыя песні, якія я люблю спяваць на кухні пад гітару ў кампаніі сваіх блізкіх. Я доўга падыходзіў да таго, каб запісаць іх на студыі і паказаць вам. Здавалася б, песні простыя, гучаць толькі гітара і голас. Але за імі цягнуцца неверагодныя эмоцыі, моцныя пачуцці, думкі. Выканаць гэтыя творы дрэнна для мяне недапушчальна. А выканаць добра, каб не было сорамна, вельмі цяжка.

На запіс кампазіцый, прызнаецца Лепс, ён патраціў каля паўтара года. З акампанементам дапамог сябар спевака гітарыст Цімур Вядзёрнікаў. Прыйшлося сур'ёзна папрацаваць.

— Атрымалася не сорамна, і я задаволены вынікам, — прызнаўся музыка. — Але судзіць вам, мае слухачы.

Лепс адзначыў таксама, ён спа­дзяецца, што песні Уладзіміра Сямёнавіча ў яго выкананні падтрымаюць яго прыхільнікаў «у эпоху вымушанай самаізаляцыі і каранціну». 

mila@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter