Белорусские и украинские актеры представят спектакли по произведениям Гоголя

Гогалеўская магія

teatr-cn.ua
Міжнародны тэатральны фестываль «Гогаль на Каляды» пройдзе ў Мінску з 16 па 18 снежня. Беларускія і ўкраінскія акцёры прадставяць на сцэне Палаца культуры прафсаюзаў тры спекталі па творах Мікалая Гогаля — пісьменніка, імя якога ў многіх асацыіруецца з каляднымі цудамі і магіяй. У першы фестывальны вечар, паведамляе БЕЛТА, гледачы ўбачаць спектакль Гомельскага абласнога драматычнага тэатра «Гогаль. Fatum», пастаўлены Юрыем Дзіваковым па матывах аповесці «Шынель». Гэта музычна-пластычныя ўражанні пра жыццё і творчасць Мікалая Гогаля, яго перажыванні і страхі.

На наступны дзень публіку чакае «Вій. Дакудрама» ў выкананні Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага ўкраінскага музычна-драматычнага тэатра імя Т.Р. Шаўчэнкі. Нетрывіяльная трактоўка «Вія» драматургам Наталляй Варажбіт была прызнана летась лепшым спектаклем ва Украіне. У апошні фестывальны дзень чарнігаўскія акцёры парадуюць яшчэ музычнай камедыяй «Ноч перад Калядамі», дзе цудоўным чынам перапляліся старажытныя легенды і карціны жыцця ўкраінскага сяла, рэальнае і ўяўнае, фантастычнае і камічнае.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter