Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці

Годна адзначылі!

3 ліпеня — сімвалічная дата, звязаная з важнай падзеяй у гісторыі Вялікай Айчыннай. 73 гады таму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Мінск. І з 1996 года галоўнае дзяржаўнае свята адзначаецца менавіта ў гэты дзень: як даніна  падзякі народу-пераможцу. 


З Днём Незалежнасці суайчын­нікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: “За апошнія гады шмат змянілася: і краіна, і людзі, якія ў ёй жывуць. Нязменным засталося жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве. Беларусам не патрэбныя ўзрушэнні, войны і рэвалюцыі, спекуляцыя на дэмакратыю і правы чалавека. Беларусь — стабільная дзяржава, якая цвёрда рухаецца па шляху самастойнага развіцця”. 

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кожнай беларускай сям’і шчасця, здароўя, дабрабыту і дастатку. Кіраўнік дзяржавы ўдзельнічаў у афіцыйных ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці. 

Грандыёзныя дзеі разгарнуліся каля стэлы “Мінск — горад-герой”. Шэсць тысяч чалавек і 500 адзінак тэхнікі прынялі ўдзел у парадзе. У неба падняліся каля 60 самалётаў і верталётаў. Ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона і праходжанне тэхнікі грамадзянскага прызначэння завяршыліся традыцыйным масавым нумарам “Красуй, Беларусь!” 

Назіралі за імпрэзамі дзясяткі тысяч гледачоў каля стэлы і мільёны ля тэлеэкранаў. Святкаванне Дня Незалежнасці прайшло па ўсёй краіне. 

Фінальным акордам сталі гала-канцэрт, масавае выкананне гімна і святочны салют.

Голас Радзімы № 25 (3529), пятніца, 7 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter