Брест передаст эстафету культурной столицы СНГ казахстанскому Шымкенту

Год яркіх падзей

За год у статусе культурнай сталіцы СНД Брэст прыняў каля ста музычных, адукацыйных і тэатральных праграм з удзелам творчых калектываў з розных краін СНД, паведамляе БЕЛТА. Сярод найбольш яркіх — фестываль хароў хлопчыкаў «Берасцейскія асамблеі», харэаграфічны фестываль «Танцавальная вясёлка», Міжнародны конкурс дзіцячага экслібрыса, Міжнародны парад аркестраў «Марш тысячагоддзя», дзіцячы фестываль тэатраў і кніг «Кніжная шафа», канферэнцыя бібліятэкараў дзяржаў СНД. Некаторыя з мерапрыемстваў прапішуцца ў Брэсце назаўсёды.

Фота БЕЛТА.

Завершыць памятны год урачыстая цырымонія, якая адбудзецца 9 снежня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. У святочным канцэрце прымуць удзел вядучыя салісты з краін СНД, Маладзёжны аркестр СНД, расійскі фальклорны калектыў «Варонежскія дзяўчаты» і іншыя. Гасцямі свята стануць лаўрэаты прэміі «Садружнасць дэбютаў». Акрамя гэтага, будзе ўручана маладзёжная прэмія Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД. У гэты дзень Брэст перадасць эстафету культурнай сталіцы СНД казахстанскаму Шымкенту.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter