Глыток чысцюткай вады

Паважаная рэдакцыя! Я з’яўляюся чытачом «Р» з першага нумара. І калі на старонках газеты прыжываецца якая-небудзь новая рубрыка, то з цікавасцю сачу за яе публікацыямі. Адна з такіх — рубрыка «Родная мова», якую вядзе Мікалай Дубовік.
Паважаная рэдакцыя! Я з’яўляюся чытачом «Р» з першага нумара. І калі на старонках газеты прыжываецца якая-небудзь новая рубрыка, то з цікавасцю сачу за яе публікацыямі. Адна з такіх — рубрыка «Родная мова», якую вядзе Мікалай Дубовік. Хоць і невялікае месца займае яна ў газеце, але як патрэбны такі куточак для чытачоў. З вялікім задавальненнем знаёмлюся з яе матэрыяламі, якія вучаць паважаць і любіць нашу самабытную, такую сакавітую родную мову. Дзякую за публікацыю твораў Кандрата Крапівы, Пятра Глебкі, Пімена Панчанкі, верш якога «У сорак першым» аказаўся такім актуальным. У час святкавання 70-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пра многае думалася. На развагі натхніў і гэты твор. Быццам і пра першы трагічны год ідзе размова, але ўжо з’яўляецца надзея на перамогу ў вайне. Яшчэ раз паўтару, што рубрыка «Родная мова» нібыта глыток гаючай вады для тых, хто любіць сваю Бацькаўшчыну.

Уладзімір ГОЛУБЕЎ, г. Мінск.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter