Глыбей вывучаць жыццё

У Салігорску праводзіцца выязны рэспубліканскі семінар кіраўнікоў дзяржаўных рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
У Салігорску праводзіцца выязны рэспубліканскі семінар кіраўнікоў дзяржаўных рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Яго галоўная тэма — «Методыка сацыялагічнага вывучэння аўдыторый рэгіянальных друкаваных СМІ». Сярод удзельнікаў сустрэчы — кіраўнікі і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання: першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў, губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, кіраўнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, галоўныя рэдактары рэспубліканскіх, абласных, гарадскіх і раённых газет.

У час пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца ў Салігорскім райвыканкаме, з асноўнымі дакладамі перад прысутнымі выступяць міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца ў тым ліку з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна — з працай калектываў ААТ «Беларуськалій», ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі», наземнага аддзялення ДУ «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння», наведаюць рэдакцыю газеты «Калійшчык Салігорска», Салігорскі тэлевізійны канал і Духоўна-асветніцкі цэнтр пры Свята-Пакроўскай царкве ў вёсцы Чыжэвічы.

Ул. інф.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter