Глядзяць у вочы продкі...

– СТО пяцьдзясят чацвёрты па ліку дзяржаўны музей Беларусі адкрыты! — ганарова абвясціў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Мікалай Токар, запрашаючы першых наведвальнікаў увайсці ў светлыя залы, напоўненыя памяццю далёкіх продкаў.

Нядаўна расчыніў свае дзверы Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей у вёсцы Малыя Сяхновічы.

– СТО пяцьдзясят чацвёрты па ліку дзяржаўны музей Беларусі адкрыты! — ганарова абвясціў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Мікалай Токар, запрашаючы першых наведвальнікаў увайсці ў светлыя залы, напоўненыя памяццю далёкіх продкаў.

Сімвалічная стужка, якую кіраўнік раёна перарэзаў супольна са старшынёй Брэсцкага міжраённага грамадскага аб’яднання імя Т. Касцюшкі Леанідам Несцерчуком, — апошняя “перашкода” на доўгім шляху стварэння музея, патрэбнага жабінкаўцам дзеля захавання той самай памяці, без якой мы ніхто і нішто на гэтай зямлі.

— У найпрыгажэйшым жабінкаўскім краі нарадзіўся новы асяродак культуры. Хочацца, каб стаў ён гістарычным цэнтрам для людзей высокадухоўных, што шукаюць свае вытокі. Час наш — час даніны памяці Касцюшку і іншым выдатным асобам, — сказала Лілія Балонкіна, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.

Вядома, у святочны дзень былі і падарункі: напрыклад, сувенір з выяваю генерала Касцюшкі, прывезены Леанідам Несцерчуком з падарожжа па Злучаных Штатах Амерыкі.

Зацікаўленыя наведвальнікі пазнаёміліся з пакоем, прысвечаным жыццю і дзейнасці слыннага генерала Касцюшкі, на хвіліну  затрымаліся ва ўтульным кутку этнаграфіі і быту роднага краю, разам з экскурсаводам нібыта зноў змаглі перагарнуць трывожныя і гераічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай, агледзелі персанальную фотавыставу Аляксея Ганчука.

Анатоль БЕНЗЯРУК

НА ЗДЫМКУ: у музейных пакоях — там, дзе захоўваецца Памяць.

Фота Ірыны ЖУК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter