«Бела­русь­фильм» озвучил ленты для людей со слабым зрением

Глядзець сэрцам

Нацыянальная кінастудыя «Бела­русь­фільм» і сацыяльна-культурная ўстанова «МоцАрт» падрыхтавалі інклюзіўны праект для сляпых і лю­дзей са слабым зрокам. Цяпер на youtube-канале кінастудыі можна знайсці беларускія стужкі з аўдыя­дэскрыпцыяй. Так называецца тэхніка славеснага апісання візуальнай інфармацыі, ­дзякуючы якой кінаманы са слабым зрокам могуць уявіць, што адбываецца на экране, і зразумець змест фільма.

Кадр з фільма «Белыя Росы»

Пакуль у такой тэхніцы агучаны чатыры фільмы, якія маюць непасрэднае дачыненне да кінастудыі «Беларусьфільм»: «Белыя Росы», «Чырвоны Капялюшык», «Дзікае паляванне караля Стаха» і «У жніўні ­44-га». Што важна, тэксты аўдыядэскрыпцый тэсціравала фокус-група са сляпых экспертаў. У будучыні нацыянальная кінастудыя і некамерцыйная арганізацыя «МоцАрт» падрыхтуюць яшчэ некалькі фільмаў для праекта.

Інтэрнэт-карыстальнікі пазітыўна адрэагавалі на ініцыятыву. «­Дзякуй каман­дзе за вельмі патрэбную і важную працу! Гэта крок наперад да разумення тых, хто побач і ўспрымае свет крыху інакш». «Малайчыны! Зрабілі фільм даступным для тых, каму ён быў недаступны». «Аўдыядэскрыпцыя — па-сапраўднаму патрэбны кірунак. Хочацца, каб ён больш актыўна развіваўся ў Беларусі. Што цікава, для тых, у каго добры зрок, гэтыя фільмы таксама актуальныя. Трэба проста заплюшчыць вочы і слухаць. Гля­дзець сэрцам, уяўляць... Адчуванне, быццам і не бачыў раней гэты фільм». Такія каментарыі пакідалі гледачы пад стужкамі праекта на youtube-канале кінастудыі. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter