Глядзім у неба, ловім вецер

«Энергія старадаўніх вуліц» збярэ гледачоў у Гродне 7 чэрвеня

Трэці міні-фестываль «Энергія старадаўніх вуліц» збярэ гледачоў у Гродне 7 чэрвеня. Свята вулічнага мастацтва пройдзе ў рамках Х фестывалю нацыянальных культур.

Жыхары і госці горада ўбачаць прадстаўленні эксперыментальнага тэатра пантамімы, інтэрактыўнага вулічнага тэатра, прыватнага тэатра лялек, святла і ценю, змогуць сфатаграфавацца з жывымі статуямі і паслухаюць спевы папулярных музычных груп. Увечары гледачам зусім стане горача: на гарадскіх вуліцах пройдзе фаер-шоу.

Пачнуцца мерапрыемствы ў 14.00 на вуліцы Замкавай. А ў 16.00 спусціцца да набярэжнай ракі Нёман запросіць аматарскае аб’яднанне гарадскога Цэнтра культуры «Геншыкен». Там усе жадаючыя змогуць запусціць у неба свайго паветранага змея і выйграць прызы ў некалькіх намінацыях.

— Запуск змея стаў ужо традыцыйным мерапрыемствам. У мінулым годзе сабралася каля 60 удзельнікаў, адзін з іх нават запусціў змея шырынёй 4 метры. Тады ўдзельнік-прафесіянал змог адарвацца ад зямлі на цэлыя два метры! — успамінае кіраўнік клуба «Геншыкен» Яўген Сарвас. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter