Белорусские театры возобновляют показы оффлайн

Глядач вяртаецца ў залы

Пандэмiя каронавiруса закранула многiя сферы дзейнасцi, у тым лiку i тэатральную. Дзеля прадухiлення распаўсюджвання iнфекцыi многiя тэатры перайшлi ў анлайн. На вiртуальных пляцоўках глядач знаёмiўся з лепшымi архiўнымi i прэм’ернымi пастаноўкамi айчынных тэатраў i быў вельмi ўдзячны за такую ўнiкальную магчымасць. Але вядома, што нiшто не здольна замянiць жывыя зносiны артыстаў з аўдыторыяй. I вось нарэшце, амаль пасля двух месяцаў перапынку тэатры пачынаюць аднаўляць свае паказы. З 1 чэрвеня адчынiў дзверы Тэатр-студыя кiнаакцёра, а 15 чэрвеня запрасiў на «Паўлiнку» Купалаўскi тэатр.

Фота Аляксандра Кулеўскага

— Пастаянны глядач Купалаўскага тэатра ведае, што кожны наш сезон распачынаецца са славутай «Паўлiнкi», — звярнулася да аўдыторыi кiраўнiцтва тэатра на сайце kupalauski.by. — А ў гэтым непрадказальным сезоне ў нас з’явiлася магчымасць адкрыць яго двойчы.

Акрамя «Паўлiнкi», на гэтым тыднi Купалаўскi ўжо прапанаваў гледачу «Рэвiзора», «Шляхцiца Завальню» i «Пiнскую шляхту». Сёння ўвечары адбудзецца паказ камедыi «Вешальнiкi», у нядзелю — трагедыi «Кароль Лiр». З поўным рэпертуарам на чэрвень i лiпень можна пазнаёмiцца на сайце тэатра.

У Купалаўскiм заспакойваюць, што падчас прагляду спектакля будуць захоўвацца меры бяспекi:

— Рассадка гледачоў ажыццяўляецца праз пэўную дыстанцыю ў 2 месцы, i пакуль будзе не больш за 100 гледачоў у зале на галоўнай сцэне (338 месцаў) i не больш за 40 гледачоў на Камернай сцэне (80 месцаў). У пачатку i ў канцы спектакля праводзiцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама гледачы могуць скарыстацца антысептыкамi.

mila@sb.by

Фота Аляксандра Кулеўскага
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter