Персональную энциклопедию «Янка Купала» признали лучшей в СНГ

Гісторыя адной асобы

У  11 намінацыях XVІ Міжнароднага конкурсу краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Мастацтва кнігі» беларускія выданні занялі восем першых, адно другое і адно трэцяе месца. Дзевяць кніг удастоены спецыяльных дыпломаў.

Фота  БЕЛТА

Гран-пры конкурсу атрымаў праект выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» — персанальная энцыклапедыя «Янка Купала». Трохтомнае выданне падрыхтавана ў год святкавання 135-годдзя з дня нара-

джэння народнага паэта Беларусі. У агульнай складанасці над ёй працавалі больш за тысячу даследчыкаў, літаратуразнаўцаў і супрацоўнікаў выдавецтва. А кожны яе том складаецца з больш чым 400 старонак. У энцыклапедыі аналізуюцца ўсе творы Янкі Купалы, апісваюцца ўмовы іх падрыхтоўкі і гэтак далей. Жыццё і творчасць Янкі Купалы ад а да я — прыкладна так можна апісаць гэта выданне.
— Такога маштабнага праекта, які быў бы прысвечаны адной асобе, у гісторыі нашага кнігавыдання яшчэ не было, — удакладняе дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч.

Энцыклапедыя «Янка Купала» — вялікі падарунак не толькі для беларусаў. Гэта значны інтэрнацыянальны праект, у якім распавядаецца аб краінах і гарадах, якія наведаў паэт, распавядаецца аб прадстаўніках замежжа, звязаных з творчасцю паэта, у прыватнасці, аб перакладчыках твораў Янкі Купалы на рускую, казахскую, грузінскую, балгарскую, татарскую і іншыя мовы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter