Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Больш за 150 чалавек выканалі гімн Беларусі каля Эйфелевай вежы ў Парыжы

Гімн на плошчы Тракадэро


Трэці раз запар да Дня Незалежнасці Беларусі на парыжскай плошчы Тракадэро, якая знаходзіцца побач з Эйфелевай вежай, прайшла акцыя “Праспяваем гімн Беларусі разам”. Незвычайнай ініцыятыве сказалі сёлета “oui” (“так”) як прадстаўнікі беларускай дыяспары, так і парыжане. Развучылі тэкст гімна і французкія студэнты.

Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка казаў: “Мы ўдзячныя мэрыі горада Парыжа, якая падтрымлівае гэтую акцыю, а таксама беларускай дыаспары і французкім сябрам Беларусі, якія выконваюць гімн. Дзень Незалежнасці — галоўнае свята нашай краіны. І праз такую акцыю мы аб’ядноўваем беларусаў, якія пражываюць у Францыі”. А беларуская дыяспара ў гэтай заходнееўрапейскай краіне сёння немалая: каля шасці тысяч чалавек.

Ладзілася акцыя пры падтрымцы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Выконваўся гімн пад музычнае суправаджэнне духавога аркестра Магілёўскага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Урачысты прыём да Дня Незалежнасці Беларусі адбыўся ў беларускай Амбасадзе ў Францыі. На ім прысутнічала больш за 200 гасцей: амбасадары замежных дзяржаў, прадпрымальнікі ды грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары. Хор французкіх студэнтаў выканаў для прысутных вядомыя беларускія творы: “Купалінку”, “Ой рэчанька, рэчанька”, “Лявоніху”. 

Голас Радзімы № 25 (3529), пятніца, 7 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter