Да 2019 года ва ўсiх мiнскiх аўтобусах запусцяць сiстэму «электронны гiд»

Гiдам буду, падкажу

Новы гiд ёсць у аўтобусах маршрутаў №1 i №100, хутка з'явiцца і ў аўтобусах маршруту № 300э.
Зараз «разумныя» сістэмы ўсталяваны ў 32 аўтобусах маршрутаў №1 і №100. Ужо ў чэрвені яны пачнуць працаваць у сямі аўтобусах маршруту №300э, які злучае Нацыянальны аэрапорт і  аўтавакзал. Карэспандэнт «Р» праверыла, як працуе гід.

Заходзім на прыпынку «Плошча Свабоды» ў аўтобус № 1 і едзем у бок праспекта Пераможцаў. У салоне доўгага аўтобуса ўстаноўлены два маніторы, якія распрацаваў «Гарызонт» спецыяльна для «разумнай» сістэмы.

На экране пастаянна абнаўляецца інфармацыя пра тое, колькі метраў засталося да наступнага прыпынку, з якой хуткасцю мы едзем, як выглядае наступны прыпынак і што на ім можна паглядзець, а таксама на які транспарт і пад якім нумарам можна перасесці. Для гараджаніна карысная інфармацыя! Дарэчы, яна падаецца на рускай, беларускай і англійскай мовах. Але і гэта яшчэ не ўсё. Тут таксама адлюстроўваюцца тэмпература паветра, курсы валют, рэклама. У планах распрацоўшчыкаў — Беларуска-Ра-сійскага ўніверсітэта і ДП «Мінсктранс» — напоўніць гід карыснай інфармацыяй пра асноўныя славутасці, пасольствы, гасцініцы, кафэ. Больш за тое, мяркуецца, што праз электроннае прыстасаванне  можна будзе паглядзець меню кафэ і рэстаранаў, якія знаходзяцца побач з прыпынкамі, куды пад’язджае аўтобус. Дарэчы, уся інфармацыя падаецца з сервераў, што знаходзяцца ў цэнтры кіравання рухам ДП «Мінсктранс». У хуткім часе з’явіцца і магчымасць праслухоў-вання ўсяго кантэнту для тых, хто карыстаецца навушнікамі. Зараз дыктары запісваюць на беларускай і англійскай мовах інфармацыю, якую кожны жадаючы зможа праслухаць на сваім смартфоне ў FM-дыяпазоне.

— Першы тэставы гід пачаў працаваць у Магілёве, затым з’явіўся ў Мінску, а нядаўна і Баранавічы набылі сабе адзін пробны камплект. Да нас ужо звяртаюцца кліенты з іншых краін, — гаворыць Фёдар Трухачоў, загадчык кафедры «электратэхніка і электроніка» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, пад кіраўніцтвам якога і ствараўся гід. — Нашу сістэму бачаць як пасажыры аўтобуса, так і вадзіцелі. У іх кабінах устаноўлены прамысловыя планшэты, якія таксама паказваюць маршрут, час прыбыцця, хуткасць і іншае.

Электронны гід можа нават падказаць, якая зараз тэмпература паветра на вуліцы.

— Уявім, што ў турыста разрадзіўся тэлефон або знік інтэрнэт, а яму трэба ведаць, дзе ён знахо-дзіцца, куды яму ехаць. Вуаля: на экране можна ўбачыць усё — і ключавыя вуліцы, і славутасці, — працягвае Фёдар Трухачоў. — Перад Еўрапейскімі гульнямі туды ж можна ўнесці даныя пра стадыёны і спортпляцоўкі. 

Ёсць што-небудзь падобнае ў свеце? Фёдар Трухачоў кажа, што не так даўно з’явілася падобная сістэма ў Іспаніі, там таксама ўкаранілі праслухоўванне інфармацыі ў навушніках, каб не перашкаджаць гараджанам: таму, хто кожны дзень ездзіць па маршруце, можа надакучыць слухаць адно і тое ж. Расіяне таксама паспрабавалі зрабіць падобныя сістэмы, але маюць яны больш рэкламную скіраванасць.

Электронны гід будзе карысны не толькі для турыстаў, але і для жыхароў горада

У цэлым, гавораць распрацоўшчыкі, кантэнт электроннага гіда можна напоўніць чым хочаш — віншаваннямі, анонсамі мерапрыемстваў і іх раскладам, можна ладзіць конкурсы і многае іншае. 

Стваральнікам ідэі з’яўляецца студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Арцём Гутараў. У сваёй дыпломнай рабоце менавіта ён усё і адлюстраваў, паказаўшы плюсы, задачы і магчымасці сістэмы. Ідэя да яго прыйшла яшчэ на другім курсе — напярэдадні правядзення чэмпіянату свету па хакеі. Некалькі гадоў пад кіраўніцтвам Фёдара Трухачова, пры падтрымцы рэктарата свайго ўніверсітэта, які адразу адзначыў выдатную задумку, ідэя распрацоўвалася. Зараз Арцём ужо аспірант. Фёдар Трухачоў узгадвае:

— Ідэю мы прадставілі на выставе TIBO, дзе і пазнаёміліся з ДП «Мінсктранс». Разам мы давялі ўсё практычна да лагічнага канца. А «Гарызонт» спецыяльна пад нашы патрабаванні зрабіў тэхнічную сістэму, якая танней і лепш за імпартныя аналагі. Зараз мы працуем з некалькімі замежнымі заказчыкамі, але раскрываць усе карты не будзем. Скажам адно: электронны гід беларускай распрацоўкі зацікавіў многіх.

Намеснік генеральнага дырэктара ДП «Мінсктранс» Іван Жук дзеліцца планамі:

— Сістэма выдатна сябе зарэкамендавала. Калі мы напоўнім яе цалкам, будзе яшчэ лепш. Сама сістэма не танная, таму ўстаноўка яе ў транспарт горада будзе паступовай. Хутка з’явіцца электронны гід на двух тралейбусных маршрутах. Якіх? Убачыце.

alinakasel@gmail.com

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter