Гэты гвалт у iх песняй завецца

Эксперт: Гракі і галкі замінаюць нам спаць, але ж яны санітары!

«Кожную раніцу мяне будзіць «хор» птушак, якія сядзяць на дрэвах бліз нашай шматпавярхоўкі. Выспацца нават у выхадныя нiяк не атрымлiваецца. Падкажыце, як даць рады такім спевакам?» — з такім пытаннем у рэдакцыю «Р» звярнуўся мінчанiн Валерый Саўчанка.

У арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» паведамілі, што размова, хутчэй за ўсё, iдзе пра гракоў і галак, бо ў горадзе на зіму збiраюцца цэлыя гнездавыя калоніі вранавых, да якіх далучаюцца і «сваякі» з аколіц.

— Нейкіх дзейсных мер у гэтым плане няма, усе вядомыя маюць часовы характар, — гаворыць Сямён Левы, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — Напрыклад, каб птушкі не прыляталі на аблюбаваныя месцы, праз узмацняльнікі трансліруюць птушыныя крыкі трывогі. Зразаць дрэвы, якія палюбiлi гракі і галкі, таксама неэфектыўна, бо з-за гэтага памяншаецца колькасць зялёных насаджэнняў у мегаполісе. На маёй памяці былі выпадкі, калі ў месцах, дзе вароны асабліва шчыравалі, заводзілі драпежных птушак. Але як толькi яны знікалі, парушальнікі спакою вярталіся. Варта памятаць, што вранавыя — гэта санітары горада. Калі б іх не было, гэтую нішу занялі б пацукі. Таму заклікаю гараджан пацярпець часовыя нязручнасці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter