«Гэта мая сям’я»

Двухпавярховы будынак па вуліцы Пралетарскай у Бабруйску ведаюць многія мясцовыя жыхары. Гэта Дом дзіцяці. Праўда, сярод гараджан ён вядомы як сірочы дом

Двухпавярховы будынак па вуліцы Пралетарскай у Бабруйску ведаюць многія мясцовыя жыхары. Гэта Дом дзіцяці. Праўда, сярод гараджан ён вядомы як сірочы дом, дзе на рэабілітацыі знаходзяцца дзеці ўзросту ад месяца да трох гадоў, ад якіх адмовіліся маці. Усяго ў доме 62 выхаванцы. Яны паступілі з Бабруйскага, Кіраўскага і іншых сумежных раёнаў. Паступілі і, на вялікі жаль, працягваюць паступаць...

Сяргей Генадзьевіч Чудаў пяць гадоў працуе тут галоўным урачом. 

— Неймаверна шкада дзяцей, — уздыхае ён. – Што паробіш, калі так перамяніўся свет. Некаторыя маці цяпер больш гля-дзяць у чарку, чым на тое дзіця... Так становіцца мамай дзяржава. І ўсё ж, як бы добра тут ні было, зусім іншае, калі дзіця трапляе ў сям’ю. Таму што там больш спрыяльны клімат. Цяпер у нас 42 дзіцяці чакаюць усынаўлення. Толькі наўрад ці гэта адбудзецца з кожным. Бо звычайна за год усынаўляюць 12—15 дзяцей. Быў перыяд, столькі ж забіралі іншаземныя сем’і. Беларускім заканадаўствам гэта не забараняецца. Аднак апошнім часам у сілу шэрага прычын працэс гэты запаволіўся. 

— А ўвогуле, ці так ужо складаны працэс усынаўлення, хто гэтым займаецца, што для гэтага трэба? 

—Усынаўленнем займаюцца органы апекі пры аддзелах адукацыі гарадскіх ці раённых выканаўчых камітэтаў. Зазначу, працэс усынаўлення для нашых грамадзян прыкметна спрасціўся. Канешне, вашу гатоўнасць – псіхалагічную, фінансавую – правераць адпаведныя органы. Яны даюць дабро, а мы падбіраем дзіця па ўзросту і полу. Заўжды гатова “падкаваць” юрыдычна, аформіць неабходныя дакументы наш сацыяльны педагог Ала Чарнак. 

Нядаўна ў Мінску прайшоў сімпозіум з удзелам прадстаў-нікоў Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнага цэнтра па ўсынаўленні дзяцей, удзельнікам якога і мне давялося быць. Там пад-крэслівалася неабходнасць арыенціра на сям’ю. Шкада, што паток дзяцей у сіроцкія дамы не змяншаецца. Праўда, трэба прызнаць: павялічваецца  і колькасць тых, хто хацеў бы дзіця ўсынавіць. 

Напрыклад, у мінулым годзе дзесяць мясцовых сем’яў пажадалі ўзяць у нас дзяцей, адна са сталіцы, яшчэ адна з абласнога цэнтра. Магчыма, не ўсе ў рэспубліцы ведаюць пра наш Дом дзіцяці. Спадзяёмся, цяпер болей людзей пракладзе да нас сцежку. 

— Аднак жа, відаць, і не проста так аддаецца дзіця, ажыццяўляецца пэўны  кантроль за тым, як яно ўладкавана... 

— Канешне, далейшы шлях дзіцяці прасочваецца органамі апекі, магчыма, якая дапамога патрэбна, падказка. 

— Ну а якімі клопатамі жыве ваш Дом дзіцяці зараз, што асабліва хвалюе? 

— Галоўны клопат звязаны з рамонтам нашай установы. Бабруйск у мінулым годзе рыхтаваўся да рэспубліканскіх “Дажынак”. Вось і мы вырашылі не адставаць, тым больш што на гэта нам былі выдзелены сродкі. Я нават у водпуск не ішоў, прыспешваў будаўнікоў з падраднай арганізацыі. 

Яшчэ заўважу: у нас працуюць людзі адданыя, самаахвярныя. Гэта старшая медсястра Галіна Алферчык, мой намеснік па гаспадарчай частцы Ніна Матросава, выхавальнік Рэгіна Харанека. Між іншым, адна з нашых работніц нядаўна ўсынавіла дзіця. А ўвогуле, нашу службу лёгкай не назавеш... 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter