Стартавала восеньская адпраўка новага папаўнення ў беларускія войскі

Гэта армія, сынок!

Стартавала восеньская адпраўка новага папаўнення ў беларускія войскі
Бурныя пацалункі, апошнія парады бацькі, слёзы мамы — і стрыжаны хлапчук далучаецца да групы такіх жа “зялёных” навабранцаў. Стартавала восеньская адпраўка новага папаўнення ў беларускія войскі.
Павесткі гэтай восенню былі ўручаны прыкладна 99 тысячам маладых людзей, расказалі прадстаўнікі Мінабароны. Больш за 32 тысячы з іх атрымалі адтэрміноўку, у асноўным для працягу вучобы. Ну а тыя мінчане, якіх “паклікала труба”, апынуліся халодным лістападаўскім днём у гарадскім зборным пункце на вуліцы Ангарскай. За плотам — шмат сваякоў, сяброў, каханых. Дзядуля дзевятнаццацігадовага Максіма Філіпава Леў Бусел дае наказ унуку-навабранцу:

— Ты вось у Сосны паедзеш, ад дома недалёка, а я трапіў пад Маскву. Уся служба прайшла “на лапаце”: капалі траншэі з раніцы да ночы. Глядзі, служы добра, без канфліктаў!

— А мы, калі што, наведаем, катлет прывязем, — падтрымлівае бабуля Антаніна Андрэеўна.
Пасля мітынгу і развітання са сваякамі навабранцаў павезлі на аўтобусах у вайсковыя часці. 13 снежня яны прымуць прысягу.

Каля 400 мінчан і жыхароў Мінскай вобласці папоўнілі беларускія войскі ў першы дзень восеньскага прызыву.

Сапраўднае каханне вытрымае ўсе выпрабаванні.

Першы “майстар-клас” па страявой падрыхтоўцы.

Віцязь на раздарожжы.

Асвойвай школу жыцця, сынок!

Не хвалюйцеся, матулі! 
Вашы сыны стануць надзейнымі абаронцамі.

Бывай, дзяцінства!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter