Крышціяну Раналду збіраецца выпусціць супергеройскі мультсерыял

Герой не толькі ў футболе

Адзін з самых вядомых і дарагіх спартсменаў свету вырашыў паспрабаваць сябе ў новай ролі. Крышціяну стане прадзюсарам і прататыпам галоўнага героя мультыплікацыйнага серыяла Striker Force 7.

— Лічу, што вялікія анімацыйныя персанажы і героі, як і футбол, аб’ядноўваюць культуры і людзей па ўсім свеце — вось чаму я вельмі рады аб’яднаць гэтыя захапленні, футбол і супергерояў у гэтым праекце і падзяліцца ім са сваімі прыхільнікамі, — пракаменціраваў навіну нападаючы мадрыдскага “Рэала”.

Акрамя мультфільма, персанаж Раналду з’явіцца таксама ў гульнях і коміксах. Гэта не першая спроба Раналду пышырыць поле сваёй дзейнасці. Крышціяну з’яўляецца адным з найбуйнейшых дабрачынцаў сярод спартсменаў. У 2007 годзе на рак грудзей захварэла маці футбаліста. З тых часоў Раналду неаднаразова рабіў ахвяраванні на карысць Партугальскай лігі барацьбы з ракам. Грашовы прыз за перамогу на Еўра-2016 у памеры 275 тысяч еўра ён таксама перадаў хворым на рак дзецям. Увогуле спартсмен пералічыў на дабрачыннасць больш за 10 мільёнаў еўра.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter