Герой нашага часу – Васіль Кацяшоў

МЕМАРЫЯЛЬНАЯ дошка памяці механізатара Васіля Кацяшова з’явілася 27 снежня 2012 года на будынку праўлення СВК “Кудзін”, што ў вёсцы Малы Кудзін.

У Бялыніцкім раёне перад Новым годам ушанавалі сучасніка-земляроба

МЕМАРЫЯЛЬНАЯ дошка памяці механізатара Васіля Кацяшова з’явілася 27 снежня 2012 года на будынку праўлення СВК “Кудзін”, што ў вёсцы Малы Кудзін.

На ўрачысты мітынг, прысвечаны знамянальнай падзеі, сабраліся родныя і блізкія Васіля Барысавіча, яго былыя паплечнікі, разам з якімі ён працаваў, члены праўлення кааператыва, ганаровыя госці.

— Васіль Кацяшоў сапраўды быў лепшым механізатарам гаспадаркі, — зазначыў у прамове на мітынгу старшыня праўлення кааператыва Адам Сачыловіч. — Ён рана пайшоў з жыцця, але пакінуў аб сабе толькі добрую памяць. Школа земляроба Васіля Кацяшова — гэта ўзор самаадданай працы!

... Яго не стала 29 мая 2010 года, якраз напрыканцы веснавых палявых работ. У той жа год праўленне кааператыва, па ініцыятыве яго старшыні, заснавала штогадовую прэмію імя Васіля Кацяшова ў памеры 1000 долараў ЗША для лепшых працаўнікоў гаспадаркі. Яе ўладальнікамі ўжо сталі шафёр Анатоль Гарбузаў, механізатары Дзяніс Астаф’еў і Віктар Старалаўнікаў. Неўзабаве было прынята рашэнне і аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі на адміністрацыйным будынку сельгасарганізацыі.

Васіль ДЗЕРАВЯШКА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter