У коннай сядзібе ў вёсцы Буцэвічы Мінскага раёна загарэлася канюшня.
У імгненне вока агонь ахапіў дах драўлянага памяшкання, дзе ў гэты момант знаходзілася 12 коней. На дапамогу кінуўся сябар гаспадара, які прыехаў да яго ў госці: вывеў дзесяць скакуноў з палаючага будынка. Дваіх выратаваць не паспеў.
Геройскі ўчынак дорага абышоўся адважнаму чалавеку. З апёкамі 1—3-й ступені ён у цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.
Прычына пажару пакуль высвятляецца.