Минск
+14 oC
USD: 2.05
EUR: 2.26

Обзор книг Янки Брыля «Збор твораў. Т.2» и Рю Мураками «Хиты эпохи сёва»

Герои разных времен


Янка Брыль. Збор твораў. Т. 2.

Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2018

Значная падзея беларускага кнiгавыдавецкага года, з якой якраз у гэтыя днi можна пазнаёмiцца на Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашы, — збор твораў народнага пiсьменнiка Янкi Брыля ў дзесяцi тамах. Праект толькi на пачатку свайго здзяйснення. Але ўжо зразумела, наколькi ён атрымаецца цiкавым i нечаканым. Янка Брыль быў iнтэлектуалам i гуманiстам, працягваючы лепшыя традыцыi беларускай прозы, умеў выйсцi на агульначалавечы ўзровень. У другi том увайшлi апавяданнi i лiрычныя замалёўкi 1967 — 1994 гг. «Калi б я аднойчы ўраннi прачнуўся i раптам паверыў, што яна жывая, — я пагалiўся б чыста, надзеў бы беленькую кашулю i, адклаўшы ўсякiя працы ды справы, пайшоў бы сказаць: «Добрай ранiцы, мiлая цётка Уладзя!» — так пачынаецца зацемка пра жонку Янкi Купалы, з якой разам аўтару давялося ехаць выступаць у глыбiнку. «Пятрусь Броўка папрасiў мяне прачытаць рукапiс яго рамана «Калi злiваюцца рэкi». «I прашу цябе, вельмi строга». Тады Броўка займаў пасаду старшынi саюза пiсьменнiкаў. I «ў нетрыбунных гутарках старшыняў раман называўся iнакш: «Калi злiпаюцца векi». А вось аўтар падарожнiчае па Iспанii ў кампанii савецкiх лiтаратараў. Усе пяюць свае нацыянальныя песнi... Брыль заводзiць беларускую. I ўспамiнае, як песню гэтую пела яму ўвосень сорак першага сястра — тады будучаму класiку ўдалося ўцячы з нямецкага палону i вярнуцца ў вёску. Мы бачым беларускiя пейзажы: «Ад ветрыку, што варушыцца нiзам, кланяецца ружаватымi гронкамi насенне шчаўя, кланяюцца мятлiца i «таўкачыкi», пад якiмi цiха, устойлiва жывуць чабор i смолкi». Цi кожны малады пiсьменнiк зможа назваць усе беларускiя iмёны звыклых раслiн? Мы даведваемся гiсторыi чалавечых лёсаў. Адчуваем смак добрай прозы, перасыпанай трапнымi назiраннямi, выслоўямi, мудрымi развагамi, сакавiтымi слоўцамi — «пястота», «таўлуй», «дамаўнiк», «няманiц». Не прапусцiце навiнку, каб у свой час папоўнiць хатнюю бiблiятэку цэлым зборам твораў Брыля.


Рю Мураками. Хиты эпохи Сёва.

Пальмира, Санкт-Петербург, 2018

Все начинается с того, что компания из шестерых молодых людей собирается каждую неделю на вечеринки. Фастфуд, алкоголь, караоке, беспричинный хохот, созерцание в окне напротив красивой соседки. Добавляется японский колорит, поскольку юноши поглощают вяленый плавник ската эйхире, полынное саке кусамоши и рисово-арахисовые крекеры. Но в остальном — обычные оболтусы, каких хватает в любой стране: «Объединяло их лишь наплевательское отношение к жизни, от которой они не ждали ничего хорошего». Один из компании, наевшись таблеток, в помраченном сознании убивает случайно встреченную женщину. Так, для смеха. Но у убитой была своя компания. Шесть немолодых одиноких женщин, которые тоже чувствуют себя никому не нужными и собираются вместе петь караоке. Подруги убитой решают мстить. Еще один труп, на этот раз парня, еще одно нераскрытое полицией дело. Бессмысленная и жестокая вражда двух «группировок» — тетушек и юных разгильдяев — явно пародирует мафиозные разборки. Да и вообще в тексте много отсылок к стереотипам масскультуры. Сюжет закручивается до абсурда. Заканчивается все... атомной бомбой. В общем, юмор, конечно, черный и не слишком тонкий, но еще раз порассуждать, откуда в современном мире берется насилие и почему вроде безобидные люди превращаются в монстров, не помешает.

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...