Героі не паміраюць

У Гомелі перазахавалі астанкі дзвюх вядомых у рэгіёне асоб

У Гомелі ўрачыста перазахавалі астанкі дзвюх вядомых у рэгіёне асоб.

Адзін з іх — актыўны змагар з бандытызмам, былы начальнік губернскага вышуку Рыгор Міхайлоўскі загінуў у 1924 годзе пры затрыманні банды ўзброеных злачынцаў. У наступным годзе пры невысветленых абставінах загінуў другі — старшыня праўлення Заходняй чыгункі Якаў Вершыловіч. Іх пахавалі на ўскраіне Гомеля.

З цягам часу горад разросся, і магілы апынуліся на тэрыторыі Студэнцкага сквера. Паколькі сёння тут распачата маштабная рэканструкцыя, было прынята рашэнне перазахаваць герояў на новых гарадскіх могілках на ўскраіне Гомеля. Па словах намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Цэнтральнага раёна Алены Алейнік, магчыма, у перспектыве на месцы захавання з’явіцца Алея знакамітасцей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter