Генпракуратура расследуе

Генеральная пракуратура расследуе крымiналь-ную справу па факту нападзення на старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця, паведамляе БЕЛТА. Нападзенне адбылося ў Магiлёве ў мiнулы чацвер, 12 лiпеня. Па гэтай справе затрыманы некалькi падазроных, прозвiшчы якiх не раскрываюцца. Абвiнавачанне затрыманым яшчэ не прад’яўлена.