Выдатны піяніст сучаснасці Дзяніс Мацуеў выступіць у Мінску з новай праграмай

Геній фартэпіяна

matsuev.ru

Многія музычныя крытыкі называюць Мацуева вельмі проста — геніем. За некалькі гадоў звычайны іркуцкі хлопчык узышоў на музычны алімп і стаў сусветнай зоркай. Сёння Дзяніс Мацуеў — адзін з самых яркіх і адораных піяністаў сучаснасці. Сусветная музычная прэса стракаціць захопленымі водгукамі пасля яго канцэртаў. У адной з апошніх рэцэнзій пасля выступу Мацуева ў Парыжы аўтар адзначыў: “Многія лаўрэаты конкурсу Чайкоўскага так ніколі і не пераўзышлі ўласнага выканання падчас конкурсу. Але гэта зусім не так у выпадку з Мацуевым. У 1998 годзе ён быў вундэркіндам, а праз амаль 20 гадоў пасля яго перамогі ўдасканаленне музыкі не перастае здзіўляць. У яго выпадку мы сталі прыходзіць не на канцэрты Пракоф’ева, Шастаковіча або любога іншага кампазітара ў выкананні Мацуева, а на самога Мацуева, незалежна ад таго, што ён выконвае”.

Выступленні Дзяніса Мацуева распісаны на тры гады наперад. Ён дае каля 150 канцэртаў за сезон у самых прэстыжных залах планеты. І шчасце беларусаў, што ў ліку гэтых залаў — наш Палац Рэспублікі. 19 лютага піяніст выступіць тут у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі ў тандэме з дырыжорам Юрыем Ткачэнкам. У першым аддзяленні прагучыць канцэрт № 1 для фартэпіяна з аркестрам Чайкоўскага, у другім — уверцюра-фантазія Чайкоўскага “Рамэа і Джульета” і “Рапсодыя ў блакітных танах” Гершвіна.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter