Генералы хлебных палеткаў

АБЛАСНЫ фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі» на Брэстчыне стаў больш, як ужо аператыўна пісала «БН», чым проста звычайным святам. Гэта знакамітая традыцыя, якой з хваляваннем чакаюць механізатары, вадзіцелі, машыністы зернесушыльных комплексаў і многія іншыя ўдзельнікі жніва. Да свята ўраджаю старанна рыхтуюцца лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці вобласці, прадстаўнікі арганізацый гандлю, народныя майстры і, зразумела, гаспадары грандыёзнай культурнай падзеі. Сёлета гонар прымаць дэлегацыі ўдзельнікаў і пераможцаў жніва з усёй вобласці выпаў Ляхавічам. «Дажынкі-2013» у адноўленым, з густам упрыгожаным горадзе атрымаліся настолькі цікавымі і масавымі, што мы вырашылі расказаць падрабязней аб іх удзельніках. Дарэчы, не толькі тых, хто працаваў за штурвалам камбайна, баранкай аўтамабіля ці сушыў збожжа. Артысты мастацкай самадзейнасці дарылі хлебаробам бадзёры настрой, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый заахвочвалі перадавікоў, кіраўнікі раёнаў штодзённа кантралявалі ход жніва, дапамагалі вырашаць праблемныя пытанні, ідэолагі засяроджвалі ўвагу ўдзельнікаў адказнай кампаніі на яе асаблівым значэнні для харчовай бяспекі краіны. З перадавікамі жніва асабіста сустракаўся, гутарыў, уручаў узнагароды старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар.

Хто яны — героі жніва на Брэстчыне, якіх ушаноўвалі на абласных «Дажынках» у Ляхавічах

МЕХАНІЗАТАРЫ з ААТ «Камароўка» Брэсцкага раёна Аляксандр Юшчук і Сяргей Маскалюк  першымі ў вобласці намалацілі тысячу тонн зерня.

На святочнай сцэне абласных «Дажынак» у Ляхавічах старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання  Беларусі Васіль Паўлоўскі ад душы дзякавалі хлебаробам за тое, што ўраджай агульнай вагой звыш за адзін мільён тон зноў пакладзены ў засекі. Такі намалот на Брэстчыне стаў добрай традыцыяй, і пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у бягучым годзе ўнеслі ў яго важкі асабісты ўклад. Хто яны, героі хлебных ніў? З некаторымі з іх мы вырашылі пазнаёміць сваіх чытачоў.

ПАЧНЕМ з хлебаробаў Пружаншчыны, якія ў бягучым годзе забяспечылі найбольш высокія тэмпы росту валавой вытворчасці збожжа і атрымалі амаль 122 тысячы тонн ураджаю зерневых і зернебабовых пры сярэдняй аддачы гектара 36,7 цэнтнера. Пружанцы, дарэчы, першымі на Брэстчыне намалацілі сто тысяч тонн збожжа, і з гэтай працоўнай перамогай на ўрадлівых палях ААТ «Айчына» іх віншаваў кіраўнік вобласці. У такім багатым на хлеб рэгіёне аказалася нямала ўдзельнікаў жніва, якіх ушаноўвалі на абласных «Дажынках-2013». Адзін з іх — машыніст «ЗСК-80» Павел Каненя з ААТ «Ружаны-Агра», звяно якога прасушыла амаль 17,8 тысячы тон зерня. Ён, дарэчы, кожны год выходзіць у лідары як вобласці, так і краіны. Летась прымаў заслужаныя ўзнагароды на рэспубліканскіх «Дажынках» у горадзе  Горкі на Магілёўшчыне. Сакрэт поспеху, па словах гэтага сціплага хлопца, просты: падчас жніва трэба не губляць ні хвіліны. І старанна падрыхтаваць абсталяванне, каб у адказны момант не дало збояў.

У БЯРОЗАЎСКІМ раёне, які ў абласным спаборніцтве на жніве заняў другое месца, экіпаж камбайнера Сяргея Рамановіча з ААТ «Вінец» таксама з’яўляецца героем шматлікіх «Дажынак». У мінулым годзе яго ўшаноўвалі ў Горках, i сёлета разам з братам Аляксандрам ён заняў першае месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх вынікаў на ўборцы ўраджаю, намалаціўшы на камбайне «Кейс» 1759 тон збожжа.

— Летась вынік быў больш важкім, — адзначае Сяргей Васільевіч. — Але і ўраджай збожжа тады атрымаўся лепшым. Зрэшты, на мой погляд, справа не столькі ва ўзнагародах, колькі ў тым, каб наша гаспадарка, вобласць і дзяржава былі з хлебам.

Варта дадаць, што з ААТ «Вінец» у бягучым годзе на «Дажынках» у Ляхавічах ушаноўвалі не толькі братоў Рамановічаў. Акрамя іх, заслужаныя ўзнагароды атрымалі камбайнер Дзмітрый Сахарчук, які заняў першае месца ў абласным спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў, і галоўны інжынер гаспадаркі Руслан Раманка, прызнаны лепшым у сваёй прафесіі.

Што да вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія дасягнулі ў вобласці найлепшых вынікаў на адвозцы збожжа, у лідэры выйшлі прадстаўнікі добра вядомых гаспадарак. Першае месца падзялілі вадзіцелі ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Баранавіцкага раёна Васіль Сташэўскі, Мікалай Марыніч з СВК «Хмелева» Жабінкаўскага раёна і Мікалай Кіндрук з СВК «Гарадоцкі» на Лунінеччыне. Дарэчы, яны ўжо былі героямі публікацый на старонках «БН», паколькі самыя адказныя даручэнні кіраўніцтва гаспадарак, як правіла, ускладае на іх плечы. А гэта не толькі транспарціроўка ўраджаю, але і падвоз кармоў, дастаўка грузаў у межах раёнаў і больш аддаленыя службовыя камандзіроўкі.

СЯРОД сельгаспрадпрыемстваў, якія дасягнулі найлепшых на Брэстчыне паказчыкаў па вытворчасці зерня, у першую чаргу адзначым сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Дарапеевічы» Маларыцкага раёна, які на працягу многіх гадоў узначальвае вопытны кіраўнік Васіль Юхімук. На неўрадлівай пясчанай глебе ў гаспадарцы атрымалі амаль 50 цэнтнераў зерня. Як паказвае вопыт гэтага сельгаспрадпрыемства, прычым не толькі ў бягучым годзе, нават у неспрыяльных умовах можна працаваць эфектыўна, мець у дастатку збожжа, якасныя кармы, нарошчваць вытворчасць малака і атрымліваць немалы прыбытак. Усё гэта характэрна для СВК «Дарапеевічы», і тут ахвотна падзеляцца напрацаваным вопытам з усімі жадаючымі.

Другое і трэцяе месцы ў абласным спаборніцтве занялі адпаведна СВК «Фядорскі» Столінскага і СВК «Ляхавіцкі» Ляхавіцкага раёнаў. На Брэстчыне гэта таксама вельмі вядомыя гаспадаркі ў плане вытворчасці збожжа. Калі вы хочаце азнаёміцца з навейшымі тэхналогіямі, то вам варта завітаць менавіта сюды.

Дарэчы, уклад галоўных аграномаў у хлебны каравай, які атрымліваюць сельгаспрадпрыемствы, часта бывае вельмі важкім. Пра гэта, не вагаючыся, скажуць кіраўнікі СВК «Ляхавіцкі» Ляхавіцкага раёна Аляксандр Вітко і ААТ «Камароўка» Брэсцкага раёна Васіль Пракаповіч. Галоўныя аграномы гэтых гаспадарак Іван Вітко і Сяргей Чарэпка ў бягучым годзе прызнаны лепшымі ў сваёй прафесіі на Брэстчыне і адзначаны на «Дажынках» у Ляхавічах ганаровымі дыпломамі аблвыканкама і грашовымі прэміямі. З году ў год, нават у неспрыяльных кліматычных умовах, у «Ляхавіцкім» і «Камароўцы» атрымліваюць высокія ўраджаі збожжавых і зернебабовых культур. Згаданыя сельгаспрадпрыемствы па праву можна назваць школамі перадавога вопыту, і галоўныя аграномы тут высокія прафесіяналы сваёй справы. У гэтым пераконваліся і карэспандэнты «БН», бываючы ў гаспадарках.

АБЛАСНЫ фестываль «Дажынкі» — непаўторная, цудоўная магчымасць уславіць працу хлебароба. Такая традыцыя існуе ўжо шмат гадоў, і нават госці, якія прыязджаюць на Брэстчыну з замежжа, ведаюць, што яна існуе, па шматлікіх указальніках, архітэктурных формах, што вабяць вока ўздоўж ажыўленых аўтатрас. Многія завітваюць на свята ўраджаю і шчыра здзіўляюцца таму, наколькі цёплая атмасфера пануе тут. Значыць, беларусы ўмеюць і працаваць, і цаніць людзей, адданых высакароднай справе — расціць хлеб.

Аляксандр КУРЭЦ, «БН»

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter