Гатуй сваё

Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука

САЛАТА З КУРАЦIНЫ


Складнiкi: 400 г вэнджанай курацiны, 100 г варанай бульбы, 200 г свежых (у I варыянце) цi марынаваных (у II варыянце) агуркоў, 150 г зялёнага гарошку, 3 яйкi, 250 г маянэзу, соль, перац, цукар, 1 ст. лыжка цытрынавага* соку, 1 ч. лыжка таматавай пасты.


I варыянт


Мякаць вэнджанай* курыцы, вычышчаныя яблыкi, вяндлiну*, свежыя агуркi нарэзаць саломкай, заправiць маянэзам, пасалiць, пакласцi горкай у салатнiцу. Упрыгожыць зелянiнай, можна пасыпаць цёртым сырам.


II варыянт


Яйкi зварыць укрутую, ачысцiць. Вэнджанае курынае мяса адлучыць ад костак. Вычышчаныя ад лупiнаў агуркi, бульбу, мяса i яйкi нарэзаць палоскамi.


Да маянэзу дадаць соль, цукар, перац, цытрынавы сок, таматавую пасту, перамяшаць i заправiць салату.


* Цытрынавы — лимонный


Вэнджаны — копченый


Вяндлiна — ветчина


ПЯЧЫСТА З ВIШНЯМI


Складнiкi: 1 1/2 кг цяляцiны, 1 кг вiшняў, 100 г сметанковага масла, 150 г вiнаграднага вiна, 50 г смятаны, соль, цукар.


Цяляцiну аблiць кiпенем, абсушыць, нацерцi соллю i пакiнуць на 1 гадзiну. Biшнi ачысцiць ад костачак. Мяса накалоць нажом i нашпiгаваць адтулiны вiшнямi, змясцiць у гусятнiцу, палiць сметанковым маслам i паставiць у гарачую духоўку на 1 гадзiну. Acтaтнiя вiшнi пакласцi ў рондаль, дадаць вiно, масла, цукар i тpoxi патушыць, працадзiць. Пячысту палiць прыгатаванай заправай i тушыць усё разам яшчэ некалькi хвiлiн. Пад канец дадаць смятану.


АКУНЬ, ЗАПЕЧАНЫ ПА–ГАСПАДАРСКУ


Складнiкi: 700 г буйных акунёў, 500 г капусты, 30 г сушаных грыбоў, 1 цыбулiна, 2 ст. лыжкi мукi, 150 г смятаны, 2 ст. лыжкi таматавай пасты, соль, прыправы.


Грыбы адварыць у невялiкай колькасцi вады, выняць з прыварку, дробна нарэзаць i абсмажыць. Капусту нашаткаваць, пакласцi ў рондаль, дадаць сметанковага масла, залiць грыбным адварам i паставiць тушыць. Праз 40 хвiлiн дадаць падсмажаную цыбулю, соль, перац i лаўровы лiст.


Рыбу ачысцiць, вытрыбушыць, нарэзаць на кавалкi, пасалiць, абкачаць у муцэ i падсмажыць з абодвух бакоў. Потым выдалiць усе косткi.


На бляху, вышмараваную маслам, пакласцi капусту, на яе кавалкi рыбы, рыбу пасыпаць грыбамi, залiць смятанай, змешанай з таматавай пастай. Запячы ў духоўцы.


ШЧУПАК З ГРЫБАМI Ў БЕЛЫМ ВIНЕ


Складнiкi: 1 кг шчупака, 100 г свежых грыбоў, 100 г вiна, 100 г тоўчаных сухароў, 100 г цёртага сыру, 100 г сметанковага масла*, 1 цытрына. Для цеста: 300 г мукi, 100 г сметанковага масла, 1 яйка, соль.


Замясiць крутое цеста, раскачаць тонка, выкласцi iм бepaгi i дно бляхi, у якой будзе выпякацца рыба.


Грыбы ачысцiць, аблiць кiпенем, дробна нарэзаць, падрумянiць на масле з цыбуляй, змясцiць ix на цеста, дадаць палову тоўчаных сухароў i палову сыру.


Рыбу нарэзаць кавалачкамi, выняць косткi, паскладаць у бляху на грыбы, усыпаць соль, перац, пакiнуты сыр i сухары, палiць вiном i цытрынавым сокам, зверху пакласцi кавалачкi сметанковага масла, накрыць бляху паперай i паставiць у духоўку на 45 хвiлiн.


* Сметанковае масла — сливочное масло


ГРЫБНАЯ ПОЛIЎКА 3 АГАРОДНIНАЙ


Складнiкi: 25 г сушаных грыбоў, 4 бульбiны, 1 морква, 1 свежы памiдор, 1 цыбулiна, 1/3 качана капусты, пастарнак, соль, перац, зелянiна пятрушкi.


Вымытыя i папярэдне замочаныя сушаныя грыбы пакласцi ў рондаль i залiць халоднай вадой. Туды ж дадаць нарэзаную скрылькамi агароднiну. Варыць пры слабым кiпеннi на працягу 1 гадзiны. Затым агароднiну выняць, а грыбы працягваць варыць яшчэ 1 гадзiну. Гатовы прыварак працадзiць, закласцi ў яго дробна насечаныя адвараныя грыбы, агароднiну, перац, пасыпаць здробненай зелянiнай пятрушкi.


По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter