В Мексике за полтора месяца покажут 42 спектакля белорусской "Спящей красавицы"

Гастролі за акіян

Артысты Вялікага тэатра адправіліся пакараць Мексіку. Гэта ўжо трэцяя паездка нашага балета за акіян. У 2010-м там паказалі спектакль “Дон Кіхот”, летась прэзентавалі “Лебядзінае возера”, а на гэты раз прывезлі “Спячую прыгажуню”.


— Гэта казка, якую ведаюць практычна ўсе жыхары Зямлі, няхай і ў розных варыяцыях. Наша пастаноўка — класічная, дзе разнастайнасць танца вельмі гарманічна і лёгка кладзецца на дзіўную музыку Пятра Чайкоўскага, — расказвае загадчыца балетнай трупай тэатра Таццяна Шаметавец, якая ўзначаліла гастролі. — Спекталь няпросты. Вялікая нагрузка кладзецца як на вядучых артыстаў, так і на кардэбалет.

Артыстаў беларускага балета чакаюць 30 малых і вялікіх гарадоў Мексікі: Мехіка, Мантэрэй, Гвадалахара, Мерыда, Канкун і многія іншыя. За паўтара месяца запланавана паказаць 42 спектаклі, прычым у некаторыя дні артысты будуць танцаваць два балеты адзін за адным. У галоўных партыях — Ірына Яромкіна, Аляксандра Чыжык, Яна Штангей, Вікторыя Трэнкіна, Дар’я Мядоўская, Вераніка Аўчыннікава, Ігар Артамонаў, Антон Краўчанка, Канстанцін Геронік, Ягор Азаркевіч, Арцём Банькоўскі і іншыя артысты. Многія з іх выступаюць у Мексіцы не першы раз. Летась Ірына Яромкіна ўспамінала:

— Ведаеце, што нас вельмі здзівіла ў мексіканскіх гледачах? У залах поўна дзяцей, у тым ліку грудных. Мамы спакойна сядзяць у першых радах, а ў іх на грудзях ціхенька спяць дзеці. Нашы бацькі дзесяць разоў падумаюць, як дзіця будзе сябе паводзіць у тэатры, як ён высядзіць столькі часу на адным месцы? Там так не перажываюць. Бяруць і вядуць. І ў дзетак ужо з малых гадоў ідзе знаёмства з тэатрам. Гэта вельмі здорава!

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter