Гаспадарка Ганны і Андрэя

З мэтай заахвочвання малаказдатчыкаў ААТ “Смаргонскія малочныя прадукты” лепшым з іх даюць партатыўныя даільныя апараты.

Вось і нядаўна такі апарат коштам 1,5 мільёна рублёў быў уручаны Ганне Забрамскай з вёскі Абрамаўшчына Вішнеўскага сельсавета. З гэтага падворка летась было прададзена дзяржаве амаль 9,5 тоны малака. Ганна Пятроўна і Андрэй Адольфавіч Забрамскія трымалі тры каровы, а сёлета ўжо 5. 17 гадоў жыве гэта сям’я ў Абрамаўшчыне. Пабудавалі свой дом, гадуюць дачушак Галіну і Кацярыну. Ганна Пятроўна займаецца дамашняй гаспадаркай, Андрэй Адольфавіч — майстар Вішнеўскага лясніцтва. У карыстанні маюць 3 гектары зямлі, трактар, прычапны інвентар. Дапамагае ім і СВК “Саўбел”. За здадзеную прадукцыю атрымліваюць збожжа, кармы, сена. Дарэчы, як адзначыў старшыня Вішнеўскага сельскага Савета Уладзімір Яцук, такіх прыватных гаспадарак, якія трымаюць больш як 3 каровы, — пяць.

Дырэктар ААТ “Смаргонскія малочныя прадукты” Аляксандр Курлаў адзначыў, што яны і ў далейшым будуць заахвочваць даільнымі апаратамі лепшых малаказдатчыкаў. У бліжэйшы час яшчэ дзве такія ўстаноўкі атрымаюць лепшыя малаказдатчыкі.

Фота Міхаіла Разумніка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости