«Гаспадар-бацюхна, захавай маю хацінку і маю скацінку»

ДАСЛАЎ у рэдакцыю «БН» свой лірычны роздум. Думаю, ён будзе актуальным у 2013-м — у Год беражлівасці, бо менавіта ад гаспадарлівых, эканомных гаспадароў і залежыць наш заўтрашні шчаслівы дзень.

Як беларусы перадавалі з пакалення ў пакаленне «культ» беражлівасці?

ДАСЛАЎ у рэдакцыю «БН» свой лірычны роздум. Думаю, ён будзе актуальным у 2013-м — у Год беражлівасці, бо менавіта ад гаспадарлівых, эканомных гаспадароў і залежыць наш заўтрашні шчаслівы дзень.

ЗДАЎНА на Беларусі шанавалі гаспадароў ды гаспадынек. Паважалі іх! Да прыкладу, госці, заходзячы ў хату, заўсёды віталіся прыгожа і з павагай:

— Добры дзень, пане-гаспадару!

А вось сям’я збiраецца на вячэру. Гаспадар пытаецца:

— Што вячэраць будзем?

— Што Бог паслаў, — адказвае гаспадыня.

І кожны вечар гаспадары «падсумоўвалі» прачулымі словамi: «Дзякуй Богу, Iсусу Хрысту, Найсвентшай Мацi за вячэру!»

Канешне, гаспадар — гэта ўласнік. Ці, як у наш камерцыйны век, — прыватны наймальнік. Але, традыцыйна, айчынны гаспадар — гэта, найперш, уладальнік сялянскага двара, надзелу. Ва ўсе часы на беларускіх землях высока цаніліся дбайныя гаспадары, якія паспяхова займаліся справай.

Беларускі гаспадар — гэта апора сям’і, дому. Надзвычай мы, беларусы, паважаем і таго, хто з’яўляецца таксама гаспадаром свайго слова.

Хто ж ён такі, гаспадарлівы чалавек? Ашчадны, руплівы, дзелавы, клапатлівы ў вядзенні гаспадаркі. Традыцыйны гаспадар — гэта араты, сейбіт, хлебароб… У розныя перыяды беларускай гісторыі наша Айчына ведала шмат слынных гаспадарнікаў, сярод якіх былі цэлыя дынастыі!

Сапраўдным гаспадаром лічыўся менавіта той, хто здольны быў паставіць сваю гаспадарку на «цвёрдыя ногі». Як тут не ўспомніць радкі з бессмяротнай энцыклапедыі народнага жыцця — паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»:

За гаспадарку ненарокам

Міхал на новым

                                   месцы ўзяўся:

Каня, кароўку расстараўся,

Завёў свіней,

                       дзве-тры авечкі…

Менавіта жніво, добры ўраджай заўсёды — сапраўднае свята, самая важная падзея для гаспадара. І зусім не выпадкова сяляне, ды і не толькі яны, пытаючыся даўней адно ў аднаго пра жыццё, цікавіліся найперш, як урадзіла жыта. Зразумела: ёсць хлеб, жыта — будзе і жыццё. Назоўнікі «жыта» і «жыццё» — аднакарэнныя.

Перад Калядамі будзе дарэчы ўспомніць, што нашы продкі верылі ў існаванне і гаспадара самой хаты — дамавіка. Часцей за ўсё ён успрымаўся як ашчадны, клапатлівы гаспадар, які ва ўсім дапамагае працаздольнай і дружнай сям’і. Пры пераездзе ў новую хату дамавіка запрашалі з сабой: «Дамавік, дамавік, не заставайся тут, а ідзі з нашай сям’ёй!»

Цікава, што на святы, такія вялікія, як Каляды, напрыклад, гаспадарам дамавіку проста неабходна выказаць свае добрыя адносіны да «сямейніка»-дамавіка. Падараваць яму гасцінцы — келіх віна, лустачку хлеба, кавалачак сала… Гэтую ежу пакідалі на стале нанач, каб дамавік пачаставаўся. Верылі, што апоўначы ён абавязкова выйдзе са свайго патаемнага месца і прыме ежу. І тады, раніцай, можна будзе заўважыць сляды яго прысутнасці, адчуць, як змяніўся ў лепшы бок сам сямейны лад.

Пакідаючы пачастунак дамавіку, абавязкова прыгаворвалі: «Гаспадар-бацюхна, захавай маю хацінку і маю скацінку»; «Гаспадарушка, бацюхна, хлеб-соль прымі, скацінку вадзі»; «Дамавік наш, дзядуля, усіх паі, кармі каровак, авечак, наладжвай лад, глядзі гладка і сцялі мякка». Дамавік, які жыў у згодзе з гаспадарамі, абавязкова «папярэджваў» аб надыходзячай бядзе ці нястачы. Верылі: той, хто пачуе гэтыя перасцярогі, здолее перамагчы непрыемныя падзеі.

З пакалення ў пакаленне перадаваліся і пэўныя забабоны ў адносінах да дамавіка: заходзячы ў хлеў, моцна не размаўлялі, каб лішні раз не «турбаваць»; калі прыносілі ў хату дровы, не кідалі іх долу з грукатам; жанчыны не павінны былі хадзіць па хаце з распушчанымі і не пакрытымі хусткай валасамі. Калі ж гаспадыня забывалася пакінуць дамавіку прысмакі, той мог «пакрыўдзіцца» і перастаць дапамагаць. І тады ў гаспадарцы ўсё ідзе наперакос: знікае жаданне працаваць, пачынаюць «панаваць» хваробы ды нястачы.

...Побач з гаспадаром заўсёды была гаспадыня. І калі гаспадар быў галавой і рукамі сям’і, то яго жонка — вачыма і сэрцам.

— 3 тваіх рук, жонка, мне і халоднае смачнае, — нярэдка адказваў задаволены сваёй паловай гаспадар.

Мой народ-паэт пра гаспадаранне выказваўся і ў шматлікіх прыказках, прымаўках. «Гаспадарка свет корміць». «Гаспадарку вадзіць — не разявіўшы рот хадзіць». «Пільнуйся гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі». «Праца ў добрага гаспадара заўсёды знойдзецца».

І калі гаспадар звычайна здабываў хлеб (нават у Беларусі адзін з гатункаў мукі ў ХХІ стагоддзі пачэсна назвалі «Гаспадаром»!), то гаспадыня ўвішна шчыравала ля стала, каб не адзін хлеб быў там. А некаторыя кабеты, наогул, станавіліся хатнімі гаспадынямі.

Цяпер, бывае, некаторыя жанчыны імкнуцца ўсю гаспадарку ўзваліць на сябе, стаць гаспадаром у спадніцы. Гэта, думаю, няправільна.

Але што ж найперш неабходна зараз звычайнаму жыхару Беларусi? Адкажу ўпэўнена: быць гаспадаром цi гаспадыняй свайго лёсу — у сваёй хаце, у сваёй сям’i! А хто ў вашым доме гаспадар?

Гаспадары ды гаспадыні, беларусы ды беларусачкі! Будзьце прыгожымі і працалюбівымі, разумнымі і ашчаднымі. Гадуйце сваіх дзетак на радасць сабе і дзеля будучыні роднай старонкі!

Канстанцін КАРНЯЛЮК, педагог, краязнаўца

г. Віцебск

Пожелание здоровья, богатства и урожая

Одна из рождественских традиций – петь колядки на Рождество.

Этот ранее языческий обычай с принятием христианства превратился в прославление Иисуса Христа

РОЖДЕСТВО Христово с древности богато на обычаи. К ним относятся и строгий пост до первой звезды в сочельник 6 января, и зажжение свечи на подоконнике в ночь на 7 января, которая была как бы знаком, что Пресвятая Дева Мария и праведный Иосиф могут в этом доме найти пристанище, и, конечно, колядки. Как правило, у колядок нет авторов, они часто неграмотны литературно, но великолепны по своему смысловому строю, по искренности и доброте. Колядка обычно — это маленький Рождественский рассказ о величайшем Событии и прославление главных Лиц Той ночи, ночи, которая принесла Самую Радостную, Самую Главную Весть: родился Спаситель мира!

Колядка (от латинского «календы» — название первого дня месяца у древних римлян) — это обрядовая песня с пожеланиями богатства, доброго здоровья, хорошего урожая. Исполнялись колядки на Святках, преимущественно в ночь под Рождество. Хозяева выносили колядовщикам угощения, а те им желали всяческого благополучия.

Мало кто знает сейчас эти песни, но почему бы в веселой, шутливой форме не поздравить хотя бы соседей по лестничной площадке?.. А те за поздравления и шутки-прибаутки угостят печеньем, пряниками, конфетами.

Колядки появились еще в языческие времена. Их пели 21 декабря, в день зимнего солнцестояния (праздник Коляды). С принятием на Руси христианства обряд колядования приурочили к празднованию Рождества Христова. В народных колядках переплетены языческие и христианские мотивы. Особое место занимают авторские церковные коляды. Некоторые из них — иностранного происхождения, но позже были переведены на украинский или русский язык. Среди них — известная рождественская песня «Ночь тиха» («Тиха ніч»).

Кроме рождения Иисуса Христа, колядки на Рождество чествуют всех членов семьи, к которой пришли колядники. Ряженые ходят от дома к дому и поют хозяевам колядки, а те дают им монеты и сладости. Обряд колядования сопровождается музыкой, танцами, играми. Он все еще популярен в народе, хотя уже и успел утратить свой изначальный смысл. А если вы не успели спеть колядки на Рождество — не расстраивайтесь, впереди еще 12 дней Святок, после которых придет пора петь щедривки и засевальные песни.

Пришла коляда

Накануне Рождества.

Дайте коровку, масляну головку,

А дай бог тому, кто в этом дому,

Ему рожь густа, рожь ужиниста:

Ему с колоса осьмина,

Из зерна ему коврига,

Из полузерна — пирог.

Наделил бы вас Господь

И житьем, и бытьем, и богатством.

И воздай вам, Господи,

Еще лучше того!

Фота Паўла ЧУЙКО, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter