Гарадскiя выгоды вясковай пошты

Аддзяленне паштовай сувязi аграгарадка “Стара-Барысаў” Барысаўскага раёна — яскравы прыклад таго, што вяскоўцы маюць тыя ж выгоды, што i гараджане. Ва ўтульнае сучаснае памяшканне з задавальненнем заходзяць жыхары цэнтральнай сядзiбы i навакольных вёсак. Тут i камунальныя плацяжы ў “адным акне” прымаюць, прычым па адзiнаму асабоваму рахунку, i ксеракопiю зрабiць можна, газету выпiсаць, шмат чаго купiць, i ў Iнтэрнэце паблукаць цi ў якую гульню камп’ютэрную пагуляць, што пастаянна робяць дзецi. Раздолле абанентам мабiльнай сувязi, сённяшнiм i будучым: да iх паслуг шматлiкая iнфармацыя, выбар тэлефонаў i аксесуараў, магчымасць заплацiць за карыстанне i ўжо праз дзве гадзiны пераканацца ў выкананнi працэдуры. Асаблiва радуе тое, што няма абмежаванняў у выбары.

ўскiм раёне аддзяленне сувязi, дзе можна ў “адным акне” стаць абанентам МТС або Velcom, шырока будзе развiвацца i “Бест”, з якiм таксама заключаны дагавор, — расказаў i паказаў начальнiк раённага вузла паштовай сувязi Васiль Казачок. — Сёлета будуць здадзены яшчэ тры аграгарадкi. У Лошнiцы, у прыватнасцi, аддзяленне сувязi абслугоўвае амаль утрая больш клiентаў, чым у Стара-Барысаве, — 6 тысяч чалавек. Хацелася б, каб там у “адным акне” прысутнiчалi ўсе аператары мабiльнай сувязi.
Дарэчы, прадстаўнiкi кампанiй мабiльнай сувязi нашай краiны цалкам за такое цеснае i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва з паштавiкамi на карысць вясковых жыхароў. Таму i прынялi актыўны ўдзел у семiнары “Выкананне Праграмы адраджэння i развiцця вёскi шляхам пашырэння рынку паслуг РУП “Белпошта”, якi правяло прадпрыемства.
“Белпошта” актыўна ўключылася ў рэалiзацыю гэтай праграмы. Тым больш што i паштавiкi, i Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi ў цэлым, як зазначыў мiнiстр Уладзiмiр Ганчарэнка, пастаянна займалiся развiццём i ўдасканаленнем абслугоўвання вяскоўцаў. Пашыралася сетка паштовых паслуг, набывалi сучасны выгляд аддзяленнi сувязi, укаранялiся новыя тэхнiчныя сродкi абслугоўвання клiентаў...
Згодна з праграмай адраджэння i развiцця вёскi перад паштовай галiной пастаўлена задача, каб аддзяленнi сувязi ў аграгарадках аказвалi ўсе вiды паслуг, у тым лiку банкаўскiя, каб было як мiнiмум адно рабочае месца падключэння да сеткi Iнтэрнет. Мiнiстэрства сувязi таксама прыняло рашэнне, каб у кожным аграгарадку абавязкова прысутнiчалi два аператары мабiльнай сувязi, тады не будзе скаргаў i нараканняў. Думаем, што i трэцi аператар падключыцца, — падкрэслiў Уладзiмiр Ганчарэнка.
Аддзяленнi паштовай сувязi ў аграгарадках набываюць самы сучасны выгляд. Вяскоўцы, якiя i раней хвалiлi работу паштавiкоў, цяпер з ахвотай карыстаюцца паслугамi, пра якiя некалi толькi чулi. За мiнулы год у 164 аграгарадках краiны наладжана абслугоўванне на гарадскiм узроўнi. Як расказала генеральны дырэктар РУП “Белпошта” Аляксандра Чарняк, на цэнтральных сядзiбах размешчаны аддзяленнi сувязi, аснашчаныя камп’ютэрнымi сiстэмамi, мадэмамi i iншымi тэхнiчнымi сродкамi. Арганiзаваны прыём электронных пераводаў i плацяжоў мабiльных аператараў, адкрыты пункты калектыўнага доступу ў Iнтэрнет, створаны працоўныя месцы па абслугоўванню карыстальнiкаў банкаўскiх пластыкавых картак. Сёлета запланавана стварэнне 249 аграгарадкоў, у якiх таксама вяскоўцам будуць прапанаваны ўсе традыцыйныя i нетрадыцыйныя паслугi, што аказвае пошта. Важна, каб у iх лiку былi дылерскiя паслугi аператараў мабiльнай сувязi, пра актыўнае развiццё якiх iшла размова на семiнары. Генеральны дырэктар Velcom Генадзь Мельнiкаў, у прыватнасцi, зазначыў, што кампанiя мае з “Белпоштай” 144 дылерскiя пункты i ёсць намер пашыраць узаемадзеянне. Прадуманы тарыфы для вяскоўцаў, гатовы вучыць персанал на месцы, каб якасць абслугоўвання ў сельскай мясцовасцi была на ўзроўнi гарадской. Аб’ядноўваюць свае намаганнi з калегамi-канкурэнтамi i прадстаўнiкi МТС. Па словах генеральнага дырэктара кампанii Уладзiмiра Карповiча, мэта ў iх адна — забяспечыць абанентам карыстанне сотавай сувяззю на вёсцы. I тут якраз узаемадзеянне з поштай прыярытэтнае.
Абодва аператары адобрылi iдэю прыцягнення паштальёнаў у мэтах павелiчэння колькасцi абанентаў. Менавiта яны, а ў сельскай мясцовасцi працуе каля 8,5 тысячы паштальёнаў, здольны даступна расказаць кожнаму жыхару аб перавагах мабiльнай сувязi.
Аб гэтых i iншых перавагах iмклiва даведваюцца ў аграгарадку “Стара-Барысаў” дзякуючы супрацоўнiкам паштовага аддзялення сувязi. Менавiта на базе гэтага аддзялення, зазначыў дырэктар Мiнскага фiлiяла РУП “Белпошта” Юрый Комар, будзе праводзiцца навучанне спецыялiстаў вобласцi. А паслугi мабiльных аператараў паштавiкi могуць прапанаваць клiентам ва ўсiх 683 аддзяленнях сувязi Мiншчыны.
Працаваць i надалей разам, стаць надзейнымi партнёрамi — цвёрда вырашылi “Белпошта” i аператары мабiльнай сувязi.
— Мы зразумелi, што робiм агульную справу — прапаноўваем добры сервiс вясковым жыхарам. А яны вартыя гэтага, — падагульнiла Аляксандра Чарняк.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter