Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Свята ўкраінскай культуры прайшло ў Верхнім горадзе ў Мінску

Гапак, кадрыль ды варэнікі...

Правядзенне дзён нацыянальных культур у сталіцы — гэта ўжо добрая традыцыя. Летам 2017-га свае песні, танцы, кухню паказвалі прадстаўнікі карэйскай, азербай-джанскай, рускай, казахскай дыяспар. На чарзе — армяне, грузіны. “Такія мерапрыемствы заўсёды аб’ядноўваюць народы”, — казаў на адкрыцці Дня ўкраінскай культуры старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

На мінскі фестываль прыехалі калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, канцэртны ансамбль “Чураивна”, народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, салісты філармоніі Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. З сольнымі нумарамі выступілі заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка і салістка Запарожскай абласной філармоніі Юлія Якса.

На кірмашы можна было знайсці сувеніры, кнігі на ўкраінскай мове. Была прадстаўлена і ўкраінская кухня: кулінарным балем, зразумела, кіравалі варэнікі, галушкі ды бліны.

Голас Радзімы № 32 (3536), чацвер, 24 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter