Гандлюем беларускім! Пад такой назвай у Мінску адбылася Другая кантактная біржа выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў друку

Галоўная тэма — рэалізацыя беларускіх тавараў і паслуг ва ўмовах канкурэнцыі. Мерапрыемства было арганізавана Саюзам выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч. Ён акцэнтаваў увагу на падтрымцы айчынных вытворцаў і цывілізаваных адносінах да справы.
Першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч справядліва адзначыла: “Прадаём на мільярды, але не сваё. Нам неабходна перавярнуць піраміду на карысць нашых прадпрыемстваў. “Купляйце беларускае”, “гандлюйце беларускім” — такія падыходы павінны пераважаць, і ў гэтым галоўная задача біржы”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадпрыемствы Союздруку, кнігагандлю, паліграфіі, рэдакцыі перыядычных выданняў, выдавецтвы, прадпрыемствы гандлю і Белкаапсаюза, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, таваразнаўцы, арганізатары роз-нічнага гандлю, спецыялісты па рэкламе і маркетынгу.
На біржы прайшлі прэзентацыі папярова-белавых тавараў, кніж-най і друкаванай прадукцыі айчынных вытворцаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter